Прэм’ера ваеннага спектакля

На здымку: калектыў народнага тэатра.

“Радавыя”, “Не пакідай мяне”, “На Дняпроўскім рубяжы” — спектаклі на ваенную тэму займаюць асобнае месца ў рэпертуары народнага тэатра Браслаўскага РЦК. Па традыцыі прэм’еры адбываюцца 9 мая. Сёлета браслаўскаму гледачу падчас святкавання Дня Перамогі быў паказаны спектакль “Бліндаж” па аповесці Васіля Быкава.

П’есу па нясконачанай аповесці В. Быкава напісаў беларускі празаік і драматург Васіль Ткачоў. Па словах рэжысёра народнага тэатра Яўгена Набеева, да творчасці В. Быкава, класіка беларускай літаратуры, хацелася звярнуцца даўно. Менавіта ў яго творах найбольш выразна паказаны чалавечыя характары і якасці падчас падзей Вялікай Айчыннай вайны. Да выбару гэтай п’есы рэжысёра падштурхнуў аднайменны фільм, які паглядзелі ўсім калектывам і прынялі рашэнне брацца за пастаноўку.

У цэнтры ўвагі гледача — бліндаж, які захаваўся пасля бою і ў якім збіраюцца розныя людзі — кантужаны капітан Хлебнікаў, нямецкі дэзерцір Хольц, партработнік Дземідовіч, сялянка Серафімка і іншыя. У кожнага свая гісторыя, характар, погляд на жыццё і права выбару паміж дабром і злом…

У спектаклі заняты самадзейныя артысты Віталь Кавалеўскі, Наталля Талмачова, Алена Кіжла, Канстанцін Каралевіч, Аляксей Шамбельскі, Уладзіслаў Мацеша і рэжысёр Яўген Набееў.  Разам з імі глядач пражываў кожную хвіліну дзейства на сцэне, пераносіўся ў далёкія ваенныя часы і шукаў выхад з сітуацыі. Душэўныя перажыванні герояў удала дапаўняла драматычная музыка, а выканаўцы роляў у кожную фразу і жэст укладалі ўсе свае творчыя здольнасці.

Спектаклям “Бліндаж” народны тэатр аддаў даніну памяці ўсім, хто трапіў у жорны вайны, змог выстаяць і пры гэтым застацца сапраўдным чалавекам і патрыётам сваёй радзімы.

Аліна Брас.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago