Categories: Люди

Вялікае шчасце мацярынства

Алена і Васіль з малодшымі дзецьмі.

 Вялікае шчасце — чуць у сваёй хаце вясёлыя дзіцячыя галасы. А калі радасныя ўсмешкі азараюць тварыкі аж шасці дзетак, безумоўна, гэтае шчасце павялічваецца ў разы. Так лічыць і браслаўчанка Алена Пузырэўская.

— Ніколі не думала, што мая сям’я будзе шматдзетнай. Але вельмі шчаслівая, што ў жыцці ўсё склалася менавіта такім чынам, — кажа Алена Юр’еўна. — Усе дзеці ў нас з мужам жаданыя і любімыя.

Тры старэйшыя дачкі ўжо вылецелі з сямейнага гнязда, уладкаваліся ў жыцці, маюць свае сем’і. Сын Кірыл вучыцца ў 3 класе Мількаўскай школы. Хлопчык старанны вучань і памочнік. Малодшыя Мікіта і Насця яшчэ гадуюцца ў хаце.

Па словах А. Пузырэўскай, ім дастаецца больш увагі, чым калісьці старэйшым, бо з гадамі накапіўся мацярынскі вопыт, а разам з ім прыйшлі адчуванні спакою і  раўнавагі.

Вядома, быць шматдзетнай сям’ёй вельмі складана: даводзіцца старанна і скрупулёзна планаваць сямейны бюджэт, каб на ўсё хапіла. Трэба для кожнага знайсці час, ахутаць увагай і пяшчотай. І ўласная гаспадарка дастаўляе шмат клопатаў. Але надзейнай апорай для Алены Юр’еўны з’яўляецца яе муж Васіль.  Бацькі сваім прыкладам з дзяцінства выхоўвалі ў дзецях працавітасць і стараннасць, павагу і любоў да сям’і.

Самы шчаслівы дзень для бацькоў, безумоўна, калі ўся сям’я збіраецца разам. На жаль, гэта бывае не так часта, але хвіліны сустрэчы дораць усім шмат радасці, цеплыні і надоўга зараджаюць пазітыўнай хатняй энергіяй.

Так, Алена Пузырэўская не зрабіла ніякіх навуковых адкрыццяў, не дасягнула кар’ерных вяршынь. Але, магчыма, яна зрабіла значна больш — нарадзіла і паставіла на ногі шасцёра дзетак. А гэта, пагадзіцеся, няпростая праца. І шматдзетнае мацярынства можна разглядаць як свайго роду подзвіг.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago