Пажаданні і наказ нашчадкам ад ветэранаў

Главное Новости

IMG_0308Усё далей ад нас трагічныя падзеі бязлітаснай Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 70 гадоў, дзякуючы самаахвярнаму подзвігу нашых дзядоў, мы жывём пад блакітным мірным небам. Але і праз столькі часу тым, хто перажыў жахі ваеннага ліхалецця, ёсць што сказаць сваім нашчадкам.

 

IMG_3000

Лізавета Салак, удзельніца вайны:

Дзесяцігадовай дзяўчынкай мне давялося стаць партызанскай сувязной і насіць звесткі праз нямецкія пасты. Нямала жаху прыйшлося тады перажыць. Таму галоўнае, каб сёння на зямлі быў мір, свяціла ласкавае сонейка, а дзеці ўсміхаліся.

Жадаю ветэранам і сталым людзям моцнага здароўя. А моладзь няхай не мінае ўвагай сваіх дзядоў, часцей наведваецца да іх і дапамагае ім у паўсядзённых клопатах.

Сафон Маслаў, удзельнік вайны:

Маслов СафонУзгадваючы жудасныя ваенныя гады, сённяшняму пакаленню хачацца сказаць одно: ўсімі сіламі беражыце мір, прыкладайце ўсе намаганні, каб на нашай квітнеючай зямлі не ўспыхнулі ваенныя канфлікты.

Школьнікам жадаю выдатнай вучобай і добрымі справамі праслаўляць сваю бацькаўшчыну. Рабочым — сумленнай працай узбагачаць нашу радзіму, і заўсёды быць напагатове, каб пры неабходнасці самаахвярна стаць на абарону Айчыны.

Алена Угарэнка, былы малалетні вязень:

IMG_4208Даўно скончылася вайна, але і сёння час ад часу мне сняцца жахі канцлагера Штутгаф, куды трапіла васьмігадовай дзяўчынкай. Таму галоўнае пажаданне, каб не было вайны на ўсёй зямлі. А зберагчы мір моладзі дапамогуць веды па гісторыі нашай краіны, бо той, хто ведае мінулае, зможа пазбегнуць памылак у будучым. Таксама заклікаю маладое пакаленне рабіць усё, каб імёны герояў не сцерліся ў вяках.

 

 

 

Паліна Кобзун, ветэран тылу:

IMG_9160Выбухі нямецкіх бомбаў спынілі шчаслівае мірнае жыццё нашага народа. І ўсе паўсталі на абарону сваёй Радзімы. Толькі агульнымі намаганнямі мы змаглі перамагчы ворага.

Моладзі жадаю любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, рабіць усё, каб краіна і далей квітнела і прыгажэла, жыць у міры і ўзаемапаразуменні.

 

Гардзей Кірчанка, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму”:

IMG_1798Моладым людзям у першую чаргу хочацца пажадаць моцнага здароўя. Сябруйце са спортам, не паддавайцеся шкодным звычкам. Стварайце трывалыя сем’і, прыкладайце ўсе намаганні, каб зберагчы свой сямейны ачаг. Памятайце: моцная сям’я — моцная дзяржава.

Балюча назіраць, што сёння нехта намагаецца прынізіць ролю Чырвонай Арміі ў барацьбе з фашызмам. Але ж факты — рэч упартая. Пераможная бітва за Маскву, Сталінград і Курскую дугу, прарыў блакады Ленінграда, вызваленне нашай зямлі і Еўропы — усё гэта адбылося дзякуючы самаахвярнаму подзвігу савецкага народа. І вы, маладое пакаленне, павінны памятаць пра гэта і расказваць сваім дзецям.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.