Пасланне складалася з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў, цэнтральным і самым маштабным стаў эканамічны. Найбольш актуальныя пытанні былі закрануты і ў частцы, якая датычыцца сацыяльнай палітыкі: удасканаленне пенсійнай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі. Акрамя таго, размова ішла пра прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі, кадравую стратэгію і іншыя злабадзённыя пытанні.
Гаворачы пра эканамічную сітуацыю, беларускі лідар адзначыў, што гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый. Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагуна тое, што ў апошнія 2-3 гады тэмпы развіцця ў эканоміцы запаволіліся. «І хоць асноўную ролю ў гэтым адыгралі знешнія фактары, тым не менш, трэба прызнаць і свае недапрацоўкі. Мы адстаём ад перадавых краін па ўзроўні прадукцыйнасці працы, затратах энергіі, матэрыялаў і ў канчатковым выніку па канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг. Пагрозам нашай эканамічнай бяспецы мы павінны проціпаставіць арганізаванасць і ініцыятыву, мабілізацыю ўсіх рэсурсаў і ўменне эфектыўна гаспадарыць,» — нагадаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым у праблемныя прадпрыемствы, лічыць А. Лукашэнка, неабходна ўдыхнуць новае жыццё за кошт інвестыцый і тэхналогій. У сувязі з гэтым ураду даручана да 1 ліпеня падрыхтаваць дзяржпраграму інавацыйнага развіцця.
Працягваючы тэму вытворчасці, беларускі лідар зазначыў, што «дыктатура якасці» павінна стаць паказчыкам прафесіяналізму ў гэтай сферы. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адной з новых кропак росту эканомікі, якія дадуць устойлівую дынаміку яе развіцця, павінна стаць «зялёная» індустрыя.
Што тычыцца праватнага бізнеса, то Лукашэнка гарантуе абарону правоў добрасумленных прадпрымальнікаў. «Дзяржава абараняе і будзе абараняць правы, уласнасць і годнасць усіх прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу. Але мы маем права чакаць няўхільнага выканання законаў, «выхаду з ценю» і адмовы ад нявыплаты падаткаў», — заявіў Прэзідэнт.
У сацыяльнай сферы прыярытэты па-ранейшаму абапіраюцца на прынцыпы сацыяльнай справядлівасці. «У аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць клопат пра чалавека, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця людзей. Гэта наш галоўны прынцып і магістральны шлях развіцця», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Галоўнай жа задачай ў дэмаграфічнай сферы Прэзідэнт назваў стварэнне ўмоў для росту насельніцтва.
Закрануў Аляксандр Лукашэнка і рэзанансную тэму павышэння пенійнага ўзросту. «Прымаючы рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту і пенсійнай рэформе, давайце прызнаем, што мы цягнемся ў хвасце падзей. Гэта даўно ўжо трэба было вырашыць. Таму тут няма ніякай надзвычайшчыны. І людзі спакойна гэта прынялі, — канстатаваў беларускі лідар. Тым не менш гэта першы крок. Ён будзе доўжыцца 6-7 гадоў, а далей, як я гаварыў, мы разам з вамі вернемся да гэтага пытання, калі ў гэтым будзе неабходнасць». Пры гэтым у Беларусі не будуць змяншаць пенсіі, павялічваць выплаты прадпрыемстваў і работнікаў у пенсійны фонд.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сярод асаблівасцей 2016 года тое, што ён аб’яўлены Годам культуры. «Выклікана гэта тым, што культура, у шырокім сэнсе слова, павінна адыгрываць больш актыўную ролю ў з’яднанні народа вакол стваральных мэт, высокіх маральных прынцыпаў і нашых добрых традыцый. У бесперапынным глыбокім працэсе фарміравання працавітай, адукаванай, духоўна багатай і здаровай нацыі!» — упэўнены Прэзідэнт. Сёлета акцэнт будзе зроблены на мастацкай, творчай сферы. На думку кіраўніка дзяржавы, вялікую ўвагу трэба ўдзяляць і іншым напрамкам: культуры вытворчасці і земляробства, побыту і чалавечых адносін, добраўпарадкавання гарадоў і вёсак, беражлівага захавання гістарычнай спадчыны.
Сярод іншых асаблівасцей года Прэзідэнт асабліва адзначыў правядзенне важнага палітычнага мерапрыемства — парламенцкіх выбараў. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на важнасці забяспечэння пераемнасці парламента. «Так мы захаваем стабільнасць і працаздольнасць вышэйшага заканадаўчага органа», — сказаў галава дзяржавы і дадаў: «Таму давайце дамовімся: 30 працэнтаў прыкладна мы павінны выкрышталізаваць з нашага парламента і прасіць народ, каб ён падтрымаў нашу прапанову».
Многа ўвагі ў сваім выступленні Прэзідэнт надаў знешняй палітыцы Беларусі. «Няма больш высокай каштоўнасці (гэта Украіна паказала і іншыя дзяржавы, цяпер асабліва — Сірыя), чым мір і бяспека, — сказаў А. Лукашэнка. — І ад таго, наколькі эфектыўна мы зможам адстаяць свой суверэнітэт, не дапусціць пранікнення да нас хаосу і насілля звонку, пазбегнуць памылак суседзяў, залежыць будучыня нашай Беларусі. Мы проста абавязаны зберагчы галоўны здабытак — мір, стабільнасць, міжнацыянальную, міжканфесійную згоду, адкрытасць да супрацоўніцтва». Беларусь працягне курс на мнагавектарную знешнюю палітыку, усебаковае ўзаемадзеянне ў рамках Еўразійскага рэгіёна. Саюзніцай і стратэгічным партнёрам застаецца Расійская Федэрацыя. Акрамя таго, Беларусь разлічвае на партнёрства з Кітаем і раўнапраўны дыялог з Захадам.
Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…
Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…
В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…
В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…
Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…