Мір патрэбен усім

Акции, конкурсы, выступления Новости
IMG_0518
Ірына Мацук віншуе капітана каманды з Мёр, якая перамагла на  міжраённым турніры па міні-футболе.

У гэтым годзе спаўняецца 55 гадоў Беларускаму фонду міру. За час свайго існавання ён стаў адным з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў і славіцца сваімі  дабрачыннымі акцыямі.

Браслаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” прымае актыўны ўдзел у жыцці раёна. Дабрачынныя ахвяраванні браслаўчан дазваляюць арганізацыі зрабіць шмат добрых спраў, дапамагаць людзям і праводзіць шэраг дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. Толькі ў мінулым годзе было сабрана 28 мільёнаў беларускіх рублёў, якія пайшлі на арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў.

Як расказала старшыня раённай арганізацыі Ірына Мацук, вялікая ўвага ўдзяляецца ўладкаванню і добраўпарадкаванню ваенных мемарыяльных пліт, помнікаў і абеліскаў. Напрыклад, у 2015 годзе адрамантаваны тры помнікі на тэрыторыі Цяцяркаўскага сельсавета.

Таксама фонд супрацоўнічае з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Летась былі выдзелены сродкі на выраб друкаванай прадукцыі да міжнароднага свята “Браслаўскія зарніцы”. Падтрымаў фонд і выданне вучэбнага дапаможніка па гісторыі Браслаўшчыны, падрыхтаванае мясцовай настаўніцай В. Ходас.

У мінулым годзе напярэдадні Міжнароднага жаночага дня актывісты Фонду міру і савета жанчын сумесна з органамі ўлады правялі акцыю “Віншуем са святам, баявыя сяброўкі”. Летась фінансаваліся мерапрыемствы да Міжнароднага дня міру, віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай  вайны і вязняў напярэдадні святаў. Падчас правядзення акцыі “Нашы дзеці” былі выдзелены грошы на набыццё саладосцей і навагодніх падарункаў. Не забывае Фонд традыцыі ўшанавання дзяцей, народжаных у міжнародны дзень міру і першага дзіцяці новага года (сумесна з саветам жанчын).

IMG_0510Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” імкнецца быць у курсе маладзёжнага руху і заахвочвае памкненні маладых людзей зрабіць жыццё разнастайным і цікавым. Напрыклад, 10 красавіка бягучага года, адбыўся міжраённы турнір па міні-футболе. Удзел у ім прынялі 6 каманд з Браслава, Шаркаўшчыны і Мёр.  Для турніру былі спецыяльна заказаны медалі з лагатыпам Фонду міру.

У гэты юбілейны год раённай арганізацыяй будуць працягнуты лепшыя традыцыі грамадскагаIMG_0523 аб’яднання. Па словах яго старшыні Ірыны Мацук, плануецца арганізаваць і правесці мноства дабрачынных і выхаваўчых мерапрыемстваў. Словам, справа па ўмацаванні міру, прапагандзе ідэй гуманізму, рэалізацыя высакародных спраў будзе і надалей працягвацца на Браслаўшчыне.

Алена Набеева.

Фота аўтара.