Дзякуй, што вы з намі. Акцыя “Белпошты”

Акции, конкурсы, выступления

IMG_0213Акцыю да дня святкавання 20-годдзя Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” правялі ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі яго супрацоўнікі 1 красавіка. У гэты дзень яны правялі святочную паштовую віктарыну, паўдзельнічаць у якой мог любы жадаючы. За правільныя адказы ўручаліся сувеніры з фірменым лагатыпам. Акрамя гэтага, супрацоўнікі пошты расказвалі пра свае паслугі, паштовы інтэрнэт-магазін, нагадалі правілы адрасавання паштовых адпраўленняў і інш.

 Аналагічныя святочныя акцыі ў гэты дзень прайшлі па ўсёй Віцебскай вобласці.

Тэкст і фота Алены Набеевай.