Браслаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” правяла справаздачны-выбарны сход. На ім прысутнічалі члены арганізацыі, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка, начальнік ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Антаніна Абалевіч, ваенны камісар Браслаўскага раёна Віталій Грамніцкі. Падчас сходу былі агучаны пытанні дзейнасці і абмеркаваны планы арганізацыі. Таксама ўдзельнікі сходу абралі новага старшыню аб’яднання. Ім стаў Павел Сільчонак.
Тэкст і фота Алены Набеевай.
Ваенны камісар Віталій Грамніцкі віншуе Паўла Сільчонка.