Новыя асобаахоўваемыя аб’екты Браслаўшчыны

Главное

1437733599_1623620055На сайце абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з’явілася інфармацыя, што ў бліжэйшыя 10 гадоў у вобласці з’явяцца новыя заказнікі і помнікі прыроды рэспубліканскага значэння.

Ці закране гэта наш раён, пра гэта карэспандэнту газеты расказваў начальнік райінспекцыі ПР і АНС Віктар Куель.

— Пастановай Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя №6 ад 26.01.2016 г. у Браслаўскім раёне створаны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Друйскі». Гэта крыніца і ручай, што выцякае з яе, а таксама прылеглая да іх тэрыторыя плошчай у 1,6 га. У ручаі выяўлены некалькі відаў насякомых, малюскаў і ракападобных, якія з’яўляюцца індыкатарамі чыстай вады.

Па даручэнні ўзгаданага міністэрства цяпер вучоныя Акадэміі навук займаюцца зборам матэрыялаў для стварэння гідралагічнага заказніка «Сіта». Гэта будзе частка трансгранічнай асобаахоўваемай тэрыторыі ў межах Мяжанскага сельсавета, у якую увойдзе аднайменнае возера і лясны масіў вакол яго, плошчай у 470 гектараў. Стварыць заказнік плануецца да пачатку 2018 года.

Да друку падрыхтаваў Аляксандр Азевіч.