Как прошел субботник в Браславе

Новости

IMG_5015Мінулы суботні дзянёк выдаўся хоць і марозным, але сонечным. І ў адпаведнасці з сумесным рашэннем райвыканкама і райсавета большасць працаўнікоў арганізацый як у горадзе, так і на вёсцы з мётламі, граблямі ды лапатамі дружна выйшлі на догляд сваіх тэрыторый.

Акрамя гэтага, грамадскія сілы былі сканцэнтраваны на некалькіх аб’ектах у райцэнтры. Бадай, найбольш маштабныя работы разгарнуліся ў скверы ля СШ №1. Тут камунальнікі піламі ды сучкарэзамі фарміравалі кроны дрэў, выраўноўвалі з дапамогай школьнікаў схіл. І да абеду паспелі акультурыць 100 тон зямлі, якую пастаўляла сюды тэхніка нашых дарожнікаў, аўтатранспартнага прадпрыемства і аграсэрвіса.

На гарадскім пляжы моцныя мужчыны з “Браслаў-камунальніка” і Асвода ўладкоўвалі ў стройны рад стойкі пад навесы для адпачынку турыстаў, якія ў наступны раз будуць накрыты ў нацыянальным стылі трыснягом.

Прадстаўнікі з ПМС, АТП №18, аўташколы ДТСААФ, ЖКГ і энерганагляду шчыравалі ўздоўж вуліцы Юбілейнай — асвятлялі паркавую зону насупраць аўтабазы, акультурвалі тэрыторыю вакол аўтадрома, высякалі хмызнякі ля мікрараёна Муражы.

Шматлюдна было ўздоўж вуліцы Слабодскай, бліжэй да в. Рубеж. Тут свае сілы злучылі Браслаўскае лясніцтва нацпарка, РЭС, сырзавод і філіял “Браслаўрыба” на доглядзе прыдарожнай паласы і ахоўнай зоны ЛЭП.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што першы этап раённага суботніка прайшоў арганізавана і зладжана. У наступную суботу добраахвотныя калектыўныя работы прадоўжацца не толькі на гэтых аб’ектах. Грамадскі працоўны дэсант высадзіцца і на сельскагаспадарчых аб’ектах. На гэтым фоне, напэўна, прыйшоў час і кожнаму асобнаму браслаўчаніну брацца за мятлу.

Казімір Пятушка.

Фота аўтара.