Кубак “Браслаўскай звязды” заваявалі палачане

Здоровье Новости

 

01Наша газета ўжо не першы год мае дачыненне да развіцця спорту і здаровага ладу жыцця на Браслаўшчыне. Штогод да нас прыязджаюць валейбольныя каманды з суседніх раёнаў для таго, каб высветліць хто мацнейшы і разыграць прызы газеты “Браслаўская звязда”.

У суботу ў ДЮСШ прайшоў чарговы традыцыйны турнір па валейболе. У гэты раз спаборнічалі чатыры каманды з Браслава, Полацка, Верхнядзвінска і Глыбокага.

Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Зладжаная камандная гульня палачан  выдзялялася з першых хвілін. Таму не было сенсацыяй, што менавіта яны і ўзялі кубак. Другое месца заняла каманда Верхнядзвінскіх валейбалістаў. А вось за трэцяе змагаліся Браслаў і Глыбокае. Мяч у мяч яны ішлі падчас кожнай сустрэчы, але ўсё ж такі, нашы землякі вырвалі перамогу. Такім чынам, браслаўчане атрымалі бронзавыя медалі, а глыбоцкая каманда стала чацвёртай.

Быў вызначаны і лепшы ігрок турніру, ім стаў Аляксандр Язерскі з Верхнядзвінска.

 

Тэкст і фота Вольгі Патаповіч.