Работы яшчэ шмат

Деньги

IMG_4607У канцы мінулага года кіраўніцтву ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс» было дадзена заданне прывесці ў належны стан памяшканні цэнтральнай вытворчай базы, якія мелі вельмі непрывабны знешні выгляд. Асабліва недагледжанымі стаялі будынкі, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, аднак застаюцца на балансе арганізацыі.

Паціху работы на аб’ектах пачалі выконвацца. У прыватнасці, зашыты дошкамі вокны кацельні, якія з надыходам цяпла будуць пафарбаваны, замураваны блокамі праёмы падсобнага памяшкання кацельні, зашклёны вокны старых гаражоў.

Аднак да гэтага часу вельмі непрывабны знешні выгляд маюць памяшканні старой майстэрні, асабліва з боку дзіцячага сада.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.