Categories: Люди

Механізатар ААТ «Друйскі» Іван Шаляпёнак па выніках 2015 года «Лепшы па прафесіі»

Хіба мог механізатар ААТ «Друйскі» Іван Шаляпёнак абраць сабе іншую прафесію і не звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, калі пасля заканчэння дзясятага класа разам з атэстатам сталасці атрымаў пасведчанні трактарыста-машыніста і вадзіцеля аўтамабіля. Ён адразу пасля выпускных экзаменаў сеў за руль трактара, які выдзелілі яму ў роднай гаспадарцы. Праўда, і напрактыкавацца добра не паспеў, бо атрымаў павестку на тэрміновую службу. Паколькі хлопец меў вадзіцельскія правы, то разлічваў, што 2 гады пакруціць руль ваеннага аўтамабіля, не надта абцяжарваючы сябе службай. Ды толькі прызыўная камісія вырашыла: служыць І. Шаляпёнку ў марфлоце. І замест двух тры гады ён нёс службу на караблях Паўночнай флатыліі.

Як лічыць цяпер сам, служба ў ваенна-марскім флоце загартавала яго, навучыла стойка пераносіць любыя цяжкасці. Пасля дэмабілізацыі пры ўладкаванні на работу ўсё ж папрасіўся на аўтамабіль, вельмі хацелася былому мараку паруліць машынай.

Калі ж у пачатку 90-х гадоў у гаспадарках раёна пачалі ўкараняць арэндны падрад, тагачасны дырэктар саўгаса Станіслаў Радзевіч прапанаваў І. Шаляпёнку ўзначаліць арэндную раслінаводчую брыгаду. Вопытны кіраўнік ведаў, што былы марак здолее арганізаваць работу механізатараў на вышэйшым узроўні. І не памыліўся. Брыгада Івана Шаляпёнка рэгулярна займала прызавыя месцы ў раёне, вызначалася на кожным этапе сезонных палявых работ.

З таго часу механізатар больш не падумваў перасесці за руль аўтамабіля. Трактары мяняў. Адным з першых у гаспадарцы атрымаў энерганасычаны МТЗ-3022, на якім працуе з плугамі і пасяўным агрэгатам. Мінулай восенню, напрыклад, на сяўбе азімых збожжавых і рапсу засеяў 3640 умоўных эталонных гектараў глебы. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне.

Кожную ўборачную кампанію Іван Шаляпёнак перасаджваецца з трактара за руль камбайна і, як правіла, намалочвае ў гаспадарцы больш за сваіх калег.

Цяпер жа механізатар поўным ходам рыхтуецца да веснавой сяўбы. Займаецца рамонтам трактара і пасяўнога агрэгата, каб своечасова выехаць у поле і зноў паказваць высокі клас майстэрства.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago