Юлія Пяткун па выніках 2015 года стала ў раёне лепшай па прафесіі ў намінацыі «Адукацыя, фізічная культура і спорт»

Люди

3Юлія Пяткун працуе настаўніцай англійскай мовы 8 гадоў. За такі непрацяглы час Юлія праявіла сябе як педагог высокага класа. Пра гэта сведчаць асабістыя перамогі і поспехі яе вучняў у шматлікіх конкурсах, фестывалях и алімпіядах розных узроўняў.

Ёй — граматнаму спецыялісту — даверана кіраўніцтва школьным і раённым метадычнымі фарміраваннямі па замежнай мове.

Творчы падыход, прафесіяналізм, крэатыўнасць і актыўная грамадзянская пазіцыя — яе асноўныя прынцыпы па жыцці. Юлія — частая ўдзельніца і вядучая творчых і спартыўных раённых мерапрыемстваў.

У 2012 годзе Юлія Пяткун узнагароджана Граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у 2015 г. — граматай упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, а па выніках 2015 года стала ў раёне лепшай па прафесіі ў намінацыі «Адукацыя, фізічная культура і спорт».

Тэкст і фота Вольгі Патаповіч.