Categories: Люди

Алена Бабінская разбіраецца не толькі ў эканоміцы, а і ведае тонкасці вядзення селькай гаспадаркі

Работу спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці можна падзяліць на дзве катэгорыі: вынікі якой можна ўмоўна кажучы «памацаць» і тую, што не бачна для большасці працаўнікоў. Скажам, здольнасці заатэхніка ацэньваюццв па надоях і прывагах, ветэрынара — па атрыманым прыплоддзе і недапушчэнні падзяжу, агранома — па ўраджаі. А вось па якіх крытэрыях вызначаецца работа бухгалтара ці эканаміста, наўрад хто, акрамя іх ды кіраўніка, скажа. Пэўна таму іншым разам і можна пачуць, што «бухгалтарскія» дармавы хлеб ядуць. Толькі гэта зусім не так.

У гэтым яшчэ раз пераканаўся калі давялося бліжэй пазнаёміцца з работай начальніка аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Алены Бабінскай. За няпоўных паўгадзіны нашай размовы даведаўся пра шматлікія тонкасці вядзення эканамічных адносін сельгаспрадпрыемстваў, нюансы планіравання і кантролю. Высветліў, напрыклад, што галоўнаму эканамісту і яе падначаленым трэба не толькі дасканала разбірацца ў эканамічных, бухгалтарскіх справах, а пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў і ўмець адрозніць МТЗ-82 ад МТЗ-1221, плуг ад дыскатара, фосфарнае ўгнаенне ад азотнага. У паўсядзённай жа рабоце трэба трымаць руку на пульсе спраў перапрацоўшчыкаў і абслугоўваючых арганізацый.

Сем гадоў назад узначаліла Алена Міхайлаўна аддзел. Але, як прызнавалася, наўрад бы змагла паспяхова весці сваю работу, каб не набыты раней вопыт кантралёра-рэвізора камітэта па сельскай гаспадарцы і прадуктах харчавання аблвыканкама. Менавіта ў тыя гады работы яна знутры спасцігла ўсе тонкасці вядзення гаспадарчай дзейнасці не толькі ў сельгаспрадпрыемствах, а і на мяса-малочных камбінатах, рамонтных заводах, прадпрыемствах аграсэрвіса. Цяпер ёй гэта і дапамагае.

Асабліва складана стала весці ўсе справы ў апошнія гады, калі пастаянна ліхаманіць рынкі збыту прадукцыі, цэны на яе, перапрацоўшчыкі не рэгулярна разлічваюцца за прынятую сыравіну, а сельгаспрадпрыемствы не ў стане вырабіць яе ў аб’ёмах, якія б дазвалялі налічваць працаўнікам дастойную заработную плату. У такіх варунках толькі граматная работа галоўнага эканаміста, яе ўменне наладжваць дзелавыя партнёрскія сувязі з рознымі прадпрыемствамі і арганізацыямі і дазваляюць трымацца на плаву асобным гаспадаркам.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

16 минут ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

32 минуты ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

49 минут ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 час ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

1 час ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

2 часа ago