Categories: Главное

На змену стацыянарнаму гандлю прыйшоў выязны

На тэрыторыі раёна на пачатак года налічвалася 146 стацыянарных магазінаў. Ні для каго не сакрэт, што яшчэ гадоў 5 таму назад іх было значна больш. Змяншэнне колькасці насельніцтва раёна, а разам з ім і пакупной здольнасці не магло не паўплываць на тое, што гандлёвыя кропкі ў сельскай мясцовасці паступова закрываюцца. Але жыхары нават маленькіх населеных пунктаў не засталіся без паўсядзённа неабходных тавараў, бо на змену стацыянарнаму гандлю прыйшоў выязны. І сёння штодзень рэгулярна па розных маршрутах, узгодненых з райвыканкамам, курсіруюць аўтамагазіны райпа, хлебазавода, Мёрскага мясакамбіната, Еўраопта, “Маяка Браслаўскага”, ІП Барткевіча. Спадарожныя тавары вязе сельскім жыхарам і аўтапочта.

Браслаўскі хлебазавод, напрыклад, кожны дзень, акрамя выхадных, накіроўвае па вызначаных маршрутах 2 аўтамагазіны. Першы выезд магазіна на колах адбыўся яшчэ ў 1995 годзе, а ў верасні мінулага павёз на сяло прадукты і другі аўтамагазін. Пры гэтым дырэктар прадпрыемства Валерый Пятушка заўважае, што, займаючыся выязным гандлем, завадчане вырашаюць у большай ступені сацыяльныя задачы, а не камерцыйныя, бо ад вяскоўцаў паступала шмат скаргаў наконт адсутнасці ў сельскіх гандлёвых кропках шырокага асартыменту прадукцыі хлебазавода. Каля 70% тавараў, што вязе аўталаўка хлебазавода,— гэта прадукцыя ўласнай вытворчасці. І, напрыклад, адзін вадзіцель-прадавец штомесячна рэалізуе да 5 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Каля 30% складае іншы асартымент харчовай групы тавараў: цукровыя кандытарскія вырабы (шакалад, мармелад, цукеркі і карамель), бакалея (мука, крупа, цукар, соль, алей), малочная прадукцыя, рыбная, мясная і плодаагароднінная кансервацыя.

Каб унікнуць у сутнасць абслугоўвання сельскіх жыхароў, з дазволу дырэктара завода разам з вадзіцелем-прадаўцом Генрыхам Дзяміткам па маршруце ў напрамку Плюсы — Быстрамаўцы — Слабодка накіраваўся і я.

Генрых 10 гадоў выконвае такія сумешчаныя абавязкі, хоць, як ні дзіўна, але па спецыяльнасці ён повар-тэхнолаг. “У маладосці, — ахвотна дзеліцца асабістым, — шмат дзе і кім папрацаваў. Шукаў, як кажуць, сябе і зарплату. А на заводзе затрымаўся, бо падабаецца. Гэта маё. Таму і з задавальненнем іду на работу.”

Што гаваркі Генрых любіць мець зносіны з людзьмі і валодае спецыфічнымі прадавецкімі якасцямі, за час нашай паездкі ўпэўніўся не раз, бо пакупнікі, у большасці людзі сталыя, усюды, дзе ён станавіўся за прылавак аўтамагазіна, у адзін голас заяўлялі: “Ветлівы, дысцыплінаваны, добра і хутка абслугоўвае.” А ў гадах жанчына з хутара Струста, да якой, збочыўшы з асноўнай трасы, Генрых прывёз неабходныя на 2 тыдні прадукты і дапамог занесці іх у хату, проста, але так пахвальна сказала: “Маладзец ты ў мяне, хлапец, маладзец.”

На балансе хлебазавода знаходзяцца 4 стацыянарныя гандлёвыя кропкі і 2 аўтамагазіны. У агульным аб’ёме рэалізацыі прадукцыі завода 20% складае ўласны гандаль, у тым ліку 7% — выязны, 47% прадукцыі рэалізуецца праз сістэму райпа, 33% — прыватнымі прадпрыемствамі і за межамі раёна.

У Барунах практычна ў адзін і той жа час разгарнулі гандаль аўталаўкі і хлебазавода, і райпа. І ля абедзвюх машын хапала пакупнікоў. З аднаго боку — канкурэнцыя, а з другога — свабода выбару для спажыўца і больш шырокі асартымент.

— Прыкідваем, — кажуць жанчыны, — дзе і што танней. Бо калі вялікая сям’я, то розніца нават у некалькі сотняў рублёў — вялікая справа. У хлебазавадской аўталаўцы хлебабулачныя вырабы заўсёды не толькі больш танныя, але і свежыя.

А мясцовы пенсіянер Мечыслаў Пажарскі ўвогуле любіць паразважаць па-філасофску:

— Магазіны, безумоўна, лепш: можна зайсці ў любы зручны час. А да графіка руху аўтамагазінаў трэба прыстасоўвацца. Складаней тым, хто ў гэты час працуе. Але мы разумеем, што пакупнікоў стала намнога менш і ўтрымліваць магазіны нявыгадна. Што ж зробіш, абставіны часу мяняюць звычкі. Па сутнасці, усё неабходнае ў нас ёсць, а калі чаго не хапае, прывязуць у наступны раз. Па пятніцах прыходзяць нават тры машыны. Хлопцы добрыя, абслугоўваюць нас якасна.

У Плюсах, хоць ёсць і стацыянарны магазін, але да аўталаўкі хлебазавода адразу падышлі звыш 30 пакупнікоў. Пры гэтым адзначалі, што ў ёй заўжды шмат розных гатункаў хлеба, ён свежы, больш танны, дарэчы, як і многія іншыя прадукты.

За час работы вадзіцелем-прадаўцом Генрых Іосіфавіч вывучыў пакупніцкі попыт і добра ведае, што з тавараў найбольш запатрабавана на розных маршрутах, якіх у яго 5. У залежнасці ад напрамку руху і заказвае ў экспедыцыі завода асартымент прадукцыі, найперш, вядома ж, разнастайнай хлебнай выпечкі. Таму і распрадае практычна ўсё, што вязе.

Казімір Пятушка.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

19 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

22 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

22 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

22 часа ago