Categories: Главное

Браслаўскія актывісты — першыя

Два разы на год моладзь БРСМ з усіх раёнаў Віцебшчыны збіраецца, каб высветліць, хто з іх самы хуткі, дужы і ўвогуле спартыўны. Вось і 12 — 13 лютага на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Энергетык” (Віцебскі раён) прайшла чарговая зімовая абласная спартакіяда актыву БРСМ. Яна аб’яднала больш за 130 удзельнікаў з ліку працуючай моладзі Прыдзвінне, якая аддае перавагу здароваму ладу жыцця, сяброўскай атмасферы і выдатнаму настрою.

Браслаўскі раён на спаборніцтвах прадставілі 5 актывістаў БРСМ з розных устаноў і арганізацый. Калі раней удзельнікаў спартакіяды размяркоўвалі па розных групах, то на гэты раз вырашылі, што каманды будуць у тым складзе, у якім прыехалі на выпрабаванні.

Уражаннямі ад спаборніцтваў падзялілася галоўны спецыяліст райкама БРСМ Святлана Лапыр:

— Спаборніцтвы праходзілі на свежым паветры, ды і надвор’е не падвяло, таму ўдзельнічаць у іх было — адно задавальненне. Арганізатары пастараліся, каб кожнае выпрабаванне атрымалася нечаканым і запамінальным. Усяго ж каманды пераадолелі чатыры этапы, у кожным з якіх было па 3 конкурсы. Сярод выпрабаванняў: эстафета, “Папрыгунчыкі” (бег у мяху), зімовая рыбалка, “Інддзейцы”, хакей, футбол на снезе, марафон, адгадай мелодыю, лазертаг. Гэта далёка не поўны спіс тых выпрабаванняў, якія мы прайшлі. Увогуле ж такое мерапрыемства садзейнічала абмену вопытам, пазнаёміла і  згуртавала моладзь з розных рэгіёнаў, дапамагло знайсці новых сяброў.

Акрамя добрага настрою і прыемных уражанняў, каманды атрымалі медалі і граматы за ўдзел. А вось актывісты нашага раёна вярнуліся дадому з перамогай. У агульнакамандным заліку яны сталі першымі.

Таццяна Пятушка.

 

 

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago