Акцыя БРСМ — «За любімую Беларусь»


З 12 па 14 лютага БРСМ праводзіў усебеларускую акцыю “За любімую Беларусь!”. Дэвіз заклікаў маладых людзей, у сэрцах якіх жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, горада ці вёскі, сваёй краіны, і якія ведаюць, што іх дабрыня патрэбна людзям, актыўна далучыцца да акцыі.

Сотні хлопцаў і дзяўчат рабілі сваімі рукамі сэрцы, якія потым праз раённыя камітэты БРСМ перадавалі знакамітым землякам, сваім кумірам і проста тым, каму зычаць любові і дабрыні. Актыўна далучыліся да акцыі і юныя браслаўчане. Яны вырашылі, што варта падарыць сэрца не толькі вядомаму ў краіне чалавеку, але і тым, хто жыве і працуе побач. Загадзя школьнікі ўстаноў адукацыі сваімі рукамі з падручных сродкаў рабілі сэрцы. На іх яны пісалі свае пажаданні ці проста добрыя словы, а потым дарылі тым, каго ведаюць і шануюць.

Так, актывісты пярвічкі БРСМ гімназіі ўручылі “валянцінкі” тым людзям, якія носяць ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”. Таксама лідары БРСМ раздавалі стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцы з надпісам “За любімую Беларусь!”, на якіх можна было напісаць добрыя словы і пажаданні любімаму гораду, беларускаму народу, краіне. Кіраўнікам і супрацоўнікам арганізацый і прадпрыемстваў горада свае “валянцінкі” і пажаданні падарылі вучні СШ №2. А школьнікі з СШ№1 парадавалі сваімі падарункамі кіраўніцтва раёна на свяце “Для тых, хто памятае”, а пазней завіталі ў госці да “Чалавека года Віцебшчыны” Наталлі Раковіч і проста раздавалі “валянцінкі” прахожым.

Далучыліся да акцыі і школьнікі сельскіх устаноў адукацыі. Так, вучні Богінскага ДСБШ, свае сэрцы падарылі настаўнікам, работнікам устаноў і арганізацый, жыхароў аграгарадка. Так жа паступілі і вучні Опсаўскай школы. Школьнікі з Відзаў паказалі сваё пазітыўнае стаўленне да жыцця, да роднай краіны, школы, прымацаваўшы да стэнда маленькія чырвона-зялёныя сэрцы, на якіх былі напісаны добрыя словы і пажаданні сябрам, аднакласнікам і Беларусі.Таксама яны прынялі ўдзел у конкурсе “Лепшая валянцінка сваімі рукамі”, “Валянцінка майму куміру”. Усе валянцінкі дайшлі да сваіх адрасатаў, а было іх больш за 300.

За дні, пакуль праходзіла акцыя, школьнікі сваімі “валянцінкамі” падарылі хвіліны радасці многім людзям. А разам з тым яшчэ раз даказалі, што быць добразычлівымі, паважлівымі адзін да аднаго можна быць кожны дзень.

Таццяна Пятушка.

   

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

18 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

18 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

18 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

20 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

20 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

20 часов ago