Акцыя БРСМ — «За любімую Беларусь»

Акции, конкурсы, выступления


№2-300x225З 12 па 14 лютага БРСМ праводзіў усебеларускую акцыю “За любімую Беларусь!”. Дэвіз заклікаў маладых людзей, у сэрцах якіх жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, горада ці вёскі, сваёй краіны, і якія ведаюць, што іх дабрыня патрэбна людзям, актыўна далучыцца да акцыі.

Сотні хлопцаў і дзяўчат рабілі сваімі рукамі сэрцы, якія потым праз раённыя камітэты БРСМ перадавалі знакамітым землякам, сваім кумірам і проста тым, каму зычаць любові і дабрыні. Актыўна далучыліся да акцыі і юныя браслаўчане. Яны вырашылі, што варта падарыць сэрца не толькі вядомаму ў краіне чалавеку, але і тым, хто жыве і працуе побач. Загадзя школьнікі ўстаноў адукацыі сваімі рукамі з падручных сродкаў рабілі сэрцы. На іх яны пісалі свае пажаданні ці проста добрыя словы, а потым дарылі тым, каго ведаюць і шануюць.

Так, актывісты пярвічкі БРСМ гімназіі ўручылі “валянцінкі” тым людзям, якія носяць ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”. Таксама лідары БРСМ раздавалі стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцы з надпісам “За любімую Беларусь!”, на якіх можна было напісаць добрыя словы і пажаданні любімаму гораду, беларускаму народу, краіне. Кіраўнікам і супрацоўнікам арганізацый і прадпрыемстваў горада свае “валянцінкі” і пажаданні падарылі вучні СШ №2. А школьнікі з СШ№1 парадавалі сваімі падарункамі кіраўніцтва раёна на свяце “Для тых, хто памятае”, а пазней завіталі ў госці да “Чалавека года Віцебшчыны” Наталлі Раковіч і проста раздавалі “валянцінкі” прахожым.880-300x169

Далучыліся да акцыі і школьнікі сельскіх устаноў адукацыі. Так, вучні Богінскага ДСБШ, свае сэрцы падарылі настаўнікам, работнікам устаноў і арганізацый, жыхароў аграгарадка. Так жа паступілі і вучні Опсаўскай школы. Школьнікі з Відзаў паказалі сваё пазітыўнае стаўленне да жыцця, да роднай краіны, школы, прымацаваўшы да стэнда маленькія чырвона-зялёныя сэрцы, на якіх былі напісаны добрыя словы і пажаданні сябрам, аднакласнікам і Беларусі.Таксама яны прынялі ўдзел у конкурсе “Лепшая валянцінка сваімі рукамі”, “Валянцінка майму куміру”. Усе валянцінкі дайшлі да сваіх адрасатаў, а было іх больш за 300.

За дні, пакуль праходзіла акцыя, школьнікі сваімі “валянцінкамі” падарылі хвіліны радасці многім людзям. А разам з тым яшчэ раз даказалі, што быць добразычлівымі, паважлівымі адзін да аднаго можна быць кожны дзень.

Таццяна Пятушка.