Categories: Люди

З работай асвоілася хутка

Звычайна, калі малады спецыяліст прыязджае працаваць у любую арганізацыю, кіраўніцтва імкнецца замацаваць побач вопытнага калегу, каб апошні паціху ўводзіў першага ў курс спраў, дапамагаў на практыцы прымяняць набытыя ў ВНУ веды.

Для галоўнага бухгалтара ААТ «Мяжаны» Насці Гарбуз такога далучэння да вытворчай дзейнасці не было, бо вучыць надта не было каму, і яна з першых дзён адправілася ў самастойнае плаванне. І, як паказаў час, са сваімі абавязкамі спраўляецца паспяхова.

У наш раён Анастасія трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Прычым накіраванне на работу атрымала нечакана. Тры гады запар вытворчую практыку праходзіла ў СВК «Гастэлаўскі» Мінскага раёна, куды яе і абяцалі ўзяць на работу. Аднак у апошні момант штосьці перамянілася і дзяўчыне выдалі накіраванне на Браслаўшчыну.

— Я чула, што ваш край славіцца азёрамі, прываблівае шмат турыстаў, — дзеліцца ўспамінамі Насця. — Таму ехала сюды ў прыўзнятым настроі. Калі ж пазнаёмілася з месцам пастаяннай работы, даведалася пра эканамічны стан гаспадаркі, расплакалася. Але рабіць няма чаго, закасала рукавы і ўзялася за справу: калі любіш сваю прафесію, работа не страшыць.

Сапраўды, са сваімі абавязкамі малады спецыяліст спраўляецца выдатна. Як кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Вольга Балочка, дзяўчына схоплівае ўсё імгненна. Прычым нават цяпер, калі засталася адна на ўсю бухгалтэрыю, ніколі не пакіне штосьці недаробленым. Не паспявае зрабіць на працягу рабочага дня — бярэ бухгалтарскія дакументы дадому і заканчвае вечарамі.

Як лічыць сама Н. Гарбуз, задаткі да бухгалтарскай карпатлівай работы ёй перадала бабуля, якая таксама працавала на такой пасадзе. А вось маці і бацька да яе прафесіі не маюць ніякага дачынення.

Зразумела, пры цяперашніх зарплатах, нерэгулярнай іх выплаце маладога спецыяліста цяжка ўтрымаць у гаспадарцы. Праўда, Вольга Антонаўна спадзяецца, што пасля двухгадовага тэрміну абавязковай адпрацоўкі Насця застанецца і далей працаваць у сельгаспрадпрыемстве, і тут жа дадае:

«Нават калі дзяўчына і пакіне акцыянернае таварыства, я ўдзячна ёй за тое, што яна паспела зрабіць за гэты тэрмін. Мець за плячыма такога граматнага бухгалтара, быць упэўненай у правільнасці падрыхтаваных ёю справаздач — для любога кіраўніка вялікая ўдача».

Аляксандр Азевіч.

Фота аўтара.

На здымку: Насця Гарбуз.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago