Новы год побач

У мінулую пятніцу, 18 снежня, на цэнтральнай плошчы нашага горада адбылося значнае пераднавагодняе мерапрыемства — галоўная ёлка Браслаўшчыны заззяла рознакаляровымі агнямі. Для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі “Запальваем навагоднія агні” сабралася не адна сотня браслаўчан — дарослых і дзяцей, якія з нецярпеннем чакалі пачатку дзейства…

І вось на плошчы з’явіліся галоўныя персанажы зімовых святаў — Дзед Мароз і Снягурка. Яны з радасным настроем сустрэлі і шчыра павіталі ўсіх прысутных, далі адлік адыходзячым дням 2015 года, а  таксама запрасілі да сябе старшыню райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага. У сваім прывітальным слове кіраўнік раёна павіншаваў браслаўчан з надыходзячымі святамі і пажадаў здзяйснення мараў у кожным доме і сям’і.

Пад агульныя апладысменты прысутных, навагодняя прыгажуня ўспыхнула рознакаляровымі агеньчыкамі.  А разам з ёлачнымі фанарыкамі запрацавала і ўся святочная навакольная ілюмінацыя.  Адразу пасля гэтага на плошчы адбыўся парад Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Пад захопленымі поглядамі браслаўчан яны падышлі да ёлкі і закружыліся ў святочным танцы, запрашаючы ў яго ўсіх навокал. З-за колькасці прысутных быў не адзін, а нават некалькі карагодаў!  Уволю і і ад душы  патанцаваўшы, Дзяды Марозы раскрылі свае чароўныя мяхі з цукеркамі і пачаставалі саладосцямі браслаўчан. Акрамя гэтага, ва ўсіх была магчымасць сфатаграфавацца з любімымі персанажамі, а таксама загадаць навагодняе жаданне.

Алена Набеева.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

14 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

14 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

15 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

20 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

22 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

22 часа ago