Categories: Главное

Цікавыя інавацыі бібліятэкараў

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Шмат разнастайных мерапрыемстваў праходзіць у Пагашчанскай бібліятэцы. Так, у рамках праекта “Падарожжа ў свет народнага побыту”, які дзейнічае два гады, для чытачоў праводзяцца фальклорныя і краязнаўчыя падарожжы, конкурсы эрудытаў і віктарыны.

З дапамогай чытачоў аформлены этнаграфічны куток “Нам засталася спадчына”, які налічвае больш за 60 экспанатаў. Да юбілею Вялікай Перамогі ў чытальнай зале створаны музей у чамадане “Памяць далёкай вайны”, дзе прадстаўлены экспанаты і копіі дакументаў ваенных часоў мясцовых жыхароў. Пры бібліятэцы працуе падлеткавы клуб “Белыя Россы”.

Ды і самі бібліятэкары штомесячна ўдзельнічаюць у краязнаўчай віктарыне “Попади в десяточку!”, якую праводзіць на сваіх старонках “Сельская газета”. У сакавіку і кастрычніку гэтага года за правільныя адказы на ўсе дзесяць пытанняў віктарыны атрымалі каштоўныя прызы.

А, калі ў магазіны браслаўскага райпа паступілі ў продаж запалкавыя каробачкі з выявамі гербаў гарадоў Беларусі, у супрацоўнікаў бібліятэкі ўзнікла ідэя сабраць поўную іх калекцыю. Спачатку збіралі самі, а потым, каб зацікавіць дзяцей сумеснай справай, аб’явілі акцыю “Збяром выявы гербаў гарадоў Беларусі разам!”.

Наш пачын падтрымалі не толькі дзеці, але і дарослыя чытачы. З задавальненнем яны прыносяць у бібліятэку пустыя каробачкі з-пад запалак. На сённяшні дзень сабралі 82 выявы гербоў, а ўсяго патрэбна 118. Так што акцыя працягваецца.

Каб вучні старэйшых класаў маглі правільна нанесці на карту краіны выяву герба, бібліятэкары прапануюць матэрялы па гісторыі і геральдыцы гарадоў Беларусі.

Такім чынам у бібліятэцы можна карысна правесці вольны час, знайсці цікавую літаратуру і занятак па душы.

 

Алена Папкова,

бібліятэкар

Пагашчанскай бібліятэкі.

 

 

 

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

12 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

12 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

12 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

18 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

19 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

20 часов ago