Categories: Новости

Не забываюць былых калег


У часы Савецкага Саюза 10 лістапада адзначаўся Дзень савецкай міліцыі. Зараз прафесійнае свята вартавыя парадку святкуюць у сакавіку. А дзень 10 лістапада стаў датай ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС, што шмат гадоў ахоўвалі парадак і змагаліся са злачыннасцю.

Па добрай традыцыі ў гэты дзень ўрачыстыя мерапрыемствы для былых калег ладзіліся ва ўсіх падраздзяленнях міліцыі краіны. Ушаноўвалі ветэранаў і ў Браслаўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў. На сустрэчу запрасілі ўсіх былых супрацоўнікаў. На жаль, у многіх не атрымалася завітаць у аддзел, якому прысвяцілі шмат гадоў, аднак усё ж гасцей было дастаткова.

Як жа ў такі дзень не ўспомніць пра калег, якія не дажылі да гэтых дзён. Таму ў першую чаргу ветэранскі актыў райаддзела і цяперашнія супрацоўнікі наведалі магілы ветэранаў браслаўскай міліцыі (на здымку). Адны з іх загінулі ў гады вайны, другія — у пасляваенны час ад рук бандытаў. Аднак кожнага з іх памятаюць і шануюць. Такія людзі, як Іван Фенчанка і Іван Цыркін, жыццё аддалі за тое, каб у раёне навесці правапарадак. І для маладых, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях у міліцыі, яны з’яўляюцца сапраўдным прыкладам адданасці справе. Не забыліся і пра тых, хто пайшоў з жыцця не так даўно. Да магілы кожнага былі ўскладзены кветкі, дзе трэба, крыху прыбралі, а таксама ўшанавалі ўсіх былых калег хвілінай маўчання.

Пазней калег чакалі ў актавай зале РАУС. Побач з былымі міліцыянерамі сядзела моладзь, якая прыйшла ім на змену. Апошнім ёсць з каго браць прыклад. Са святам ветэранаў павіншаваў начальнік Браслаўскага РАУС Вячаслаў Грышчанка. Ён падзякаваў калегам і ветэранам за тое, што памятаюць былых супрацоўнікаў, захоўваюць традыцыі райаддзела, актыўна цікавяцца буднямі браслаўскай міліцыі. Падчас мерапрыемства гучалі і ўспаміны пра былыя часы і падзеі, і наказы маладым. Ветэранская арганізацыя РАУС прыняла ў свае рады двух былых міліцыянераў — Святаслава Папковіча і Анатоля Пракопчыка. Не абышлося і без узнагарод. Вопытныя міліцыянеры Аляксандр Бязуглаў і Генадзь Шаўчанкоў, якія шамат гадоў аддалі працы ў аддзеле, былі адзначаны граматамі Браслаўскага РАУС.

А напыканцы сустрэчы ўсіх гасцей запрасілі за святочны стол, дзе ўжо ў нефармальнай абстаноўцы калегі па рабоце і сябры пагутарылі пра жыццё, расказалі пра тое, чым займаюцца пасля выхаду на заслужаны адпачынак, падзяліліся навінамі. Былым калегам нагадалі, што і сёння іх памятаюць як верных таварышаў, людзей, што ўпісалі свае старонкі ў справу барацьбы са злачыннасцю, таму іх заўсёды чакаюць у РАУС.

Часлаў Угарэнка,

намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.  

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago