Сёлетні конкурс па задуме арганізатараў праходзіў у чароўным садзе казачнай Кветачніцы. А пазмагацца за тытул “самай-самай” і атрымаць дыядэму пераможніцы пажадалі маленькія прынцэсы з трох каралеўстваў: Далёкаўскага сельсавета — Дар’я Пяткун і Ганна Фунікава, з Відзаўскага — Ксенія Сайкоўская і Арына Габасава, з Опсаўскага — Паліна Вераб’ёва і Анастасія Чанчына. Самай малодшай удзельніце Паліне ўсяго 5 годзікаў, астатнія канкурсанткі шасцігадовага ўзросту. Пабалець за сваю “супердзетку” прыйшлі бацькі, бабулі і дзядулі, родныя і сябры.
Перш-наперш Кветачніца разам са сваёй памочніцай Гердай прадставілі ўсіх прэтэндэнтак на прывабнае званне, паведамілі прысутным, пад знакам якой кветкі яны нарадзіліся, расказалі пра іх рысы характару.
У прыгожых бальных уборах дэфіліравалі дзяўчынкі па сцэне ў суправаджэнні галантных кавалераў. І адразу стала зразумела, што для журы, у склад якога ўваходзілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, старшыні сельвыканкамаў Відзаўскага — Сяргей Алёшын, Далёкаўскага — Марыя Баліка, Опсаўскага — Ала Даніліна і адзін са спонсараў мерапрыемства індывідуальны прадпрымальнік Павел Лявікін, выпала складаная задача, бо вызначыць, хто лепшы было нялёгка.
Першым конкурсным заданнем для ўдзельніц стала візітоўка, дзе кожная ў вершаванай форме расказала пра сябе і свае захапленні.
Свой талент і артыстызм дзяўчынкі прадэманстравалі ў музычным і танцавальным конкурсах. Уменне маленькіх дараванняў трымацца на сцэне, шыкоўныя касцюмы і прыгожая харэаграфія выклікала ў прысутных мора пазітыўных эмоцый і воклікі здзіўлення.
Па-дзіцячаму шчыра і непасрэдна дзяўчынкі адказвалі на дарослыя пытанні, разважалі на сур’ёзныя тэмы падчас відэа-інтэрв’ю.
Пасля чаго маленькія модніцы зноў элегантна дэфіліравалі па сцэне, толькі ўжо ў прыгожым дызайнерскім адзенні.
Удзячныя гледачы не шкадавалі сваіх далоняў і шквалам апладысментаў сустракалі кожны выхад конкурсантак.
Пакуль удзельніцы рыхтаваліся да конкурсаў, прысутных радавалі сваімі выступленнямі салісты ўзорнай студыі эстраднай песні “Фартуна” і танцавальнага калектыву “Усмешка” пры Відзаўскім ДК.
І вось маленькія прынцэсы вытрымалі ўсе выпрабаванні. Крыху стомленыя і ўсхваляваныя яны выйшлі на сцэну для ўзнагароджання. Старшыня журы Ніна Пучынская павіншавала ўдзелініц, падзякавала арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства і агучыла вердыкт. Міс “Грацыя” стала Ганна Фунікава, міс “Артыстызм” — Дар’я Пяткун, міс “Залаты галасок” — Арына Габасава, міс “Залаты абцасік” — Анастасія Чанчына, міс “Маленькая модніца” — Ксенія Сайкоўская, міс “Красамоўнасць” — Паліна Вараб’ёва, ёй, дарэчы, дастаўся і прыз глядацкіх сімпатый. Галоўны ж тытул “Супердзетка — 2015” і мабільны тэлефон атрымала К. Сайкоўская, а прыгожую карону ёй уручыла мінулагодняя пераможніца Ксенія Бабыкіна. Але без падарункаў не засталася ні адна дзяўчынка, дзякуючы спонсарскай дапамозе, кожная атрымала вялікую мяккую цацку — мядзведзя.
Скончылася цудоўная казка, але добры настрой і яркія ўражанні свята прыгажосці яшчэ доўга будуць жыць ва ўспамінах дзяцей і дарослых.
Безумоўна, падрыхтаваць такое грандыёзнае мерапрыемства пад сілу толькі сапраўдным прафесіянала, якімі і з’яўляюцца супрацоўнікі мясцовай установы культуры. Крэатыўныя і дзейныя, яны разам з бацькамі ўдзельніц стварылі цудоўнае шоу, якое можа дастойна канкурыраваць з канцэртнымі праграмамі раённага ўзроўню.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.
Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…
Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…
С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…