Categories: Новости

Прэм’ера на браслаўскай сцэне

Прэм’ера спектакля “Любовь и голуби” адбылася ў Раённым цэнтры культуры напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Яго паставіў калектыў Браслаўскага народнага тэатра пад кіраўніцтвам Яўгена Набеева. П’еса, якую абралі самадзейныя артысты з рэжысёрам, добра ўсім вядома, дзякуючы аднаіменнаму фільму, знятаму ў 1984 годзе Уладзімірам Мяншовым. Аднак напісана яна была тэатральным акцёрам Уладзімірам Гуркіным у 1981 годзе. Твор, якому споўнілася 34 гады не губляе сваёй актуальнасці і сёння, бо прысвечана тэме кахання, сям’і і вернасці.

  • Ідэя паставіць “Любовь и голуби” ўзнікла даўно. Аднак знайсці п’есу ў арыгінале не атрымалася, таму папярэдне неабходна было правесці вялікую падрыхтоўчую работу: разбіць фільм на сцэны, прапісаць рэплікі і вобразы герояў. Але нават перад першай чыткай, былі ваганні, таму прапанаваў акцёрам некалькі п’ес на выбар. Аднагалосна ўсе спыніліся на гэтай, — кажа рэжысёр спектакля Я. Набееў.

Работа над пастаноўкай ішла некалькі месяцаў. Пачынаючы са жніўня, браслаўчане, якія заняты ў спектаклі, тры разы на тыдзень, пасля работы і вучобы, спяшаліся на рэпетыцыі, каб парадаваць сваіх землякоў. Складнасць была ў тым, што людзі прывыклі да экранных вобразаў герояў п’есы, якія некалі ўвасобілі Людміла Гурчанка, Аляксандр Міхайлаў, Сяргей Юрскі і іншыя вядомыя акцёры, таму да апошняй хвіліны ўдзельнікі пастаноўкі хваляваліся, як іх успрымуць браслаўчане. Аднак Ларыса Дарафейчык у ролі Надзеі, Віталь Кавалеўскі — Васілія, Уладзіслаў Мацеша — Лёнькі, Алена Пузырэўская — Людкі, Алена Кіжла — бабы Шуры, Лада Сінькевіч — Олі, Наталля Талмачова — Раісы Захараўны, Яўген Набееў — дзеда Міці, Канстанцін Каралевіч — бармена годна справіліся са сваімі ролямі. Кожную сцэну і рэпліку акцёраў паўнюткая зала сустракала апладысменамі, а выхад акцёраў на паклон гледачы ўвогуле сустрэлі стоячы.

У рэпертуары Браслаўскага народнага спектакля значацца п’есы рознай тэматыкі. Цяпер у іх з’явілася сямейная лірычная камедыя. І ў планах творчай каманды паказаць яе яшчэ не адзін раз, а таксама паўдзельнічаць у фестывалі “Тэатральная вясна — 2016”.

Аліна Брас.

Фота аўтара.

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago