Categories: Главное

З малітвай да святога апекуна

Князь Аляксандр Неўскі належыць да ліку славутых людзей у гісторыі Русі, чыя дзейнасць не проста аказала ўплыў на лёсы краіны і народа, але ў многім змяніла іх, вызначыла ход рускай гісторыі на многія стогоддзі наперад. Яму выпала кіраваць Руссю ў цяжкі, пераломны для яе момант, але, дзякуючы сваёй палітычнай прадбачлівасці, таленту выдатнага дыпламата і палкаводца, ён змог супрацьстаяць заваёўнікам і зберагчы дзяржаву, народ і веру.

Ужо хутка пасля смерці Вялікі князь стаў шанавацца на Русі як святы, а пазней Аляксандр Неўскі быў афіцыйна кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой.

У гонар гэтага вялікага чалавека заснаваны манастыры, храмы і ордэн. З’яўляецца Аляксандр Неўскі і заспупнікам Богінскай Свята-Пакроўскай царквы. Кожны год 12 верасня сюды збіраюцца шматлікія вернікі, каб сваёй малітвай ушанаваць памяць святога і папрасіць у яго заступніцтва. Сёлета набажэнства было асабліва ўрачыстым, бо царкоўную службу вёў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Дарагога госця сустракалі маленькія выхаванцы нядзельнай Богінскай школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі, хвалюючыся, прачыталі яму вершы і ўручылі кветкі. У сваю чаргу архіепіскап звярнуўся з пяшчотнымі словамі да кожнага дзіцяці і адарыў іх саладосцямі.

Падчас службы ў сваёй пропаведзі ўладыка Феадосій гаварыў прыхажанам пра веру, дабрыню і спагадлівасць, нагадаў усім, што трэба не насіць званне хрысціяніна, а менавіта быць ім.

Несумненна, святое набажэнства напоўніла душы і сэрцы людзей святлом і спакоем, пра што сведчылі іх адухоўленыя твары і радасныя вочы, калі яны выходзілі з царквы. Ніхто не спяшаўся пакідаць святыню, усе чакалі працягу свята каля храма.

У хуткім часе на імправізаванай сцэне пачаўся святочны канцэрт, які адкрыў настаяцель іерэй Ігар. У сваёй прамове ён яшчэ раз павіншаваў прысутных з днём урачыстасці і шчыра падзякаваў сваім памочнікам у арганізацыі свята. А затым загучалі пранікнёныя і радасныя песні ў выкананні супрацоўнікаў і выхаванцаў Богінскага СК і Далёкаўскага СДК, а таксама праваслаўнай моладзі. Скончыўся канцэрт вясёлай гумарыстычнай пастаноўкай, падчас якой усіх частавалі смачнымі стравамі.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

23 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

23 часа ago