Днём 2 жніўня на 109 км аўтадарогі ”Полацк — Мёры — Браслаў” на тэрыторыі нашага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Гэта ўжо трэцяя ў гэтым годзе аварыя ў раёне.
Браслаўчанка 1950 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем “BМV-Х5”, не выбрала правільны хуткасны рэжым, у выніку чаго з’ехала ў левы па ходу свайго руху кювет і ўрэзалася ў дрэва. З дапамогай выратавальнікаў РАНС удзельніца ДТЗ была дэблакіравана з аўтамабіля, пасля чаго шпіталізавана.
Па папярэдніх даных расследавання, вадзіцель “BМV” перад паездкай не ўжывала спіртныя напіткі, была прышпілена рамянямі бяспекі.
Анатоль Баравік, в.а. старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ РАУС.