Categories: Главное

Замалада на сваім месцы

Бывае так, што маладыя спецыялісты хутка расчароўваюцца ў выбранай прафесіі, таму імкнуцца адпрацаваць абавязковы тэрмін у 2 гады і змяніць дзейнасць. Пра выхавальніцу дзіцячага сада №3 Крысціну Сіняўскую так ніяк не скажаш. Яшчэ дзяўчынкай Крысціна, вяртаючыся дадому з садзіка, садзіла сваіх лялек вакол і ўяўляла сябе выхавальніцай. Калі крыху падрасла, любіла гуляць з маленькімі, даглядала браціка. А пасля школы з выбарам прафесіі не вагалася — паступіла ў Полацкі педагагічны каледж.
Працоўную дзейнасць малады спецыяліст пачала ў родным горадзе, ды яшчэ і ў любімым з дзяцінства садку. Толькі цяпер яна выхавальніца малодшай групы.
Крысціна Сіняўская расказала, што ў садзіку ёй вельмі падабаецца і мяняць прафесію не збіраецца, тым больш, цяпер яна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.
— Працаваць прыходзілася з дзеткамі розных узростаў, — расказвае выхавальніца. — Скажу шчыра, з маленькімі больш складана, але яны такія пяшчотныя, ласкавыя, з фантанам яркіх эмоцый. Вельмі прыемна, калі раніцай яны з задавальненнем бягуць насустрач і з лагоднай усмешкай сустракаюць цябе. На занятках малышы стараюцца запомніць кожнае тваё слова — гэта радуе і натхняе… Не хлусячы, скажу, што кожны працоўны дзень прыносіць мне асалоду, напэўна таму, што я проста вельмі люблю дзяцей.
Кіраўніцтва дзіцячага садка таксама задаволена работай Крысціны Сіняўскай. Загадчыца Вольга Селязнёва характарызуе маладога спецыяліста толькі станоўча:
— Крысціна Віктараўна — добры педагог. Яна ладзіць з дзеткамі, лёгка знаходзіць агульную мову і з бацькамі, хутка вучыцца і з задавальненнем набывае веды ў больш вопытных калег. Крысціна творчая і ініцыятыўная асоба: яна часта прыдумвае сцэнарыі дзіцячых пастановак і з радасцю ўдзельнічае ва ўсіх канцэртах. З камп’ютарам Крысціна на ты, таму яна наш памочнік у метадычных распрацоўках, стварэнні буклетаў. Яна ўваходзіць і ў творчую групу нашай установы. Увогуле лічу, што гэта той адметны выпадак, — кажа загадчыца садка, — калі чалавек сапраўды працуе на сваім месцы!

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

3 часа ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

3 часа ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

3 часа ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

3 часа ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

3 часа ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

3 часа ago