Categories: Главное

Актыўнае жыццё пярвічкі “БелТІЗа”

На мінулым тыдні ў памяшканні аддзялення дзённага знаходжання для сталых людзей і інвалідаў сабраліся члены раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”, каб заслухаць справаздачу свайго старшыні, а затым правесці чарговыя выбары членаў праўлення сваёй арганізацыі.
На справаздачна-выбарны сход да браслаўчан завітаў старшыня Віцебскай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Канстанцін Ламчаноўскі. Таксама былі запрошаны намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Інэса Пашкевіч і дырэктар ТЦСАН Вікторыя Атрашкевіч.
3 дакладам пра работу раённай арганізацыі інвалідаў па зроку выступіла яе старшыня Людміла Сінкевіч. Яна паведаміла, што сёння ў арганізацыі налічваецца 45 чалавек, з якіх 34 — гэта людзі сталага ўзросту. Сваю дзейнасць праўленне пярвічнай арганізацыі цесна звязвае з планамі работы абласной арганізацыі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ТЦСАН, з валанцёрамі групы “Данка” з гімназіі.
Асноўнымі накірункамі работы членаў праўлення з’яўляецца наведванне інвалідаў па зроку дома з мэтай выяўлення іх праблем і аказання сацыяльнай ці гуманітарнай дапамогі, забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі, прыцягненне членаў да ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах, распаўсюджванне інфармацыі пра дзейнасць арганізацы.
За перыяд з 2010 па 2015 год, адзначыла Л. Сінкевіч, 16 чалавек атрымалі металічную аправу для акуляраў і спецыяльныя кнігі, тром устаноўлены радыёпрыёмнікі, двум выдзелены камп’ютары, абуткам ад фірмы “Марка” адораны пяць чалавек. Гуманітарную дапамогу на суму 8 220 000 руб. са сродкаў мясцовага бюджэту атрымалі 28 інвалідаў па зроку. Апошнім часам паспяхова асвойваецца праграма “Джоз”, дзякуючы якой 9 інвалідаў па зроку атрымалі першапачатковыя навыкі працы на камп’ютары.
Значная работа, падкрэсліла старшыня арганізацыі, праводзіцца і па рэалізацыі безбар’ернага асяроддзя. Так, у будынку раённай паліклінікі пафарбаваны ў жоўты колер першыя і апошнія прыступкі лесвічных пралётаў, ліквідаваны небяспечныя элементы каля ўваходу ў магазін “Міраж”, абазначаны прыступкі ў магазіне “Віталіч”. Для двух інвалідаў па зроку зроблены перанасны і перакідны пандусы.
Удзельнікі сходу прапанавалі лічыць праведзеную за справаздачны перыяд работу арганізацыі здавальняючай і зноў на пасаду старшыні раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” зацвердзілі Людмілу Сінкевіч, а затым абралі новае праўленне арганізацыі.
У сваім выступленні К. Ламчаноўскі акцэнтаваў увагу на тое, што ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі не павінна быць абмежаванняў у грамадстве. Трэба, каб яны маглі праявіць сябе ў працы, спорце, творчасці. Далей старшыня абласной арганізацыі адказаў на пытанні прысутных, даў слушныя парады.
І. Пашкевіч і В. Атрашкевіч запрасілі прысутных пры неабходнасці звяртацца па дапамогу, павіншавалі старшыню раённай арганізацыі з абраннем на другі тэрмін, пажадалі прысутным здароўя, добрага настрою і аптымізму.
Закончыўся сход цікавым канцэртам.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

2 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

2 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

2 часа ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

8 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

9 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

10 часов ago