Categories: Главное

У госці да браслаўчан

У аўторак Браслаўскі раён з сяброўскім візітам наведала дэлегацыя Мёрскага раённага савета ветэранаў на чале з яе кіраўніком Чаславам Кашкурам. Нашых суседзяў ля новага арт-аб’екта “Рыбка”, які ўсталяваны на ўездзе ў горад, гасцінна сустракалі старшыня Браслаўскага раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў разам з настаўнікам гісторыі школы № 2 Валерыем Букам, які пагадзіўся быць гідам падчас экскурсіі па Браславе і наваколлі.
Аднак перад тым, як адправіцца на знаёмства з маляўнічымі краявідамі і славутасцямі раёна, госці ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам-вызваліцелям і хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць. Затым суседзяў з Мёраў запрасілі наведаць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе для іх правялі экскурсію па ўстанове. Госці былі ўражаны ўбачаным і шчыра дзякавалі за гасцінны прыём.
Далей шлях ляжаў на Замкавую гару, дзе яны з задавальненнем паслухалі гісторыю заснавання горада, прагуляліся па гарадзішчы і ўстроілі фотасесію на фоне блакітных азёр. Прывяло ў захапленне і наведванне гары Маяк, крыніцы ў Окменіцы. У гэты дзень мёрскія госці яшчэ пабывалі ў музеі традыцыйнай культуры.
У працэсе вандроўкі І. Цялежнікаў і Ч. Кашкур абмяняліся апошнімі навінамі з жыцця сваіх аб’яднанняў, падзяліліся вопытам арганізацыі мерапрыемстваў, экскурсій і планамі на будучыню. Дарэчы, у чацвер з аналагічным візітам браслаўчан наведалі і калегі з Віцебска.
Словам, прыезд нашых суседзяў атрымаўся карысным, цікавым, насычаным і пазнавальным. Тым больш, што і з надвор’ем ім пашанцавала — браслаўская зямля гасцінна сустрэла іх сонцам.

Алена Набеева.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

2 часа ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

3 часа ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

3 часа ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

9 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

10 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

10 часов ago