Categories: Главное

Іх звязала музыка

Апошнім часам надвор’е не вельмі песціла браслаўчан, але адзін дзень падарыла цёплы і сонечны, як бы падзяляючы ўрачыстасць моманту. Менавіта ў гэты дзень сцены дзіцячай школы мастацтваў пакідалі сёлетнія выпускнікі. Здаецца, зусім нядаўна бацькі прывялі іх у першы клас — і вось гэта ўжо творчыя асобы, якія прайшлі нялёгкі шлях навучання, старанна працавалі, дабіваліся вынікаў, атрымалі вопыт выступленняў, набылі новых сяброў. Многія навучэнцы годна прадстаўлялі ДШМ на конкурсах у Беларусі і за яе межамі.
Заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў — гэта далучэнне да незвычайнага і дзівоснага свету творчасці. Там пануе музыка, якая звязвае і навучэнцаў, і педагогаў у адно цэлае. І вось дзеці і іх выкладчыкі падрыхтавалі выпускны канцэрт. Ён стаў для 33 выпускнікоў ДШМ падвядзеннем вынікаў іх карпатлівай працы, своеасаблівым адлюстраваннем удзячнасці педагогам і бацькам. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць шматматлікіх прысутных — у зале гімназіі, дзе праходзіла свята, не засталося свабодных месц.
На сцэне былі прадстаўлены нумары выпускнікоў усіх аддзяленняў ДШМ. Дзеці спявалі, ігралі на музычных інструментах, паказвалі харэаграфічныя пастаноўкі. На працягу канцэрта гучалі віншаванні, удзячнасці, наказы і цёплымі агеньчыкамі гарэлі свечкі Дзяцінства, Юнацтва, Сталасці, Любові да мастацтва, Веры і Надзеі як сімвалы сумеснай дзейнасці дарослых і дзяцей. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Новікава ўручыла ўзнагароды “зорачкам” школы — дыпламантам міжнародных, абласных і раённых конкурсаў. Атрымалі выпускнікі і падарунак ад педагогаў — песню “Музыка нас звязала”, назва якой надзвычай адпавядала настрою мерапрыемства.
І вось настаў самы хвалюючы момант, значнасць якога падкрэсліў дырэктар школы Альберт Бялусь. Адзін за адным выходзілі выпускнікі, каб пад апладысменты прысутных атрымаць доўгачаканыя пасведчанні аб дадатковай адукацыі па харавых, інструментальных, харэаграфічных спецыяльнасцях. А Людміла Хілько ад імя бацькоў душэўна і кранальна падзякавала ўсім настаўнікам за іх працу, за тое, што натхнялі вучняў да творчасці, далі магчымасць ганарыцца сваімі дзецьмі.
Урачыстая і святочная атмасфера мерапрыемства зрабіла яго незабыўным для ўдзельнікаў. Магчыма, нехта з выпускнікоў зробіць далейшы крок да прафесійнай дзейнасці, а хтосьці будзе проста радаваць сваёй творчасцю родных і блізкіх, але музыка застанецца з імі назаўсёды.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

7 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

8 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

8 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

8 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

9 часов ago