Categories: Главное

Браслаўчане на фестывалі ў Верхнядзвінску

Вядома, што Віцебшчына багатая на таленавітых людзей. Пацвярджэннем таму і шматлікія фестывалі, такія як: “Славянскі базар у Віцебску”, “Браслаўскія зарніцы”, “Звіняць цымбалы і гармонік” і шмат іншых. Подобныя мерапрыемствы — гэта заўсёды добрая падстава паказаць сябе, паглядзець на іншых, абмяняцца вопытам і ўдасканаліць свае творчыя навыкі.
На мінулым тыдні ў Верхнядзвінску ў 16 раз ладзіўся фестываль «Двина — Дзвіна — Daugava». У ім прынялі ўдзел творчыя дзіцячыя калектывы з розных гарадоў Віцебшчыны, Расіі, Латвіі і Літвы.
Браслаўская дэлегацыя вельмі ўразіла жыхароў Верхнядзвінска і гасцей фестывалю роставымі лялькамі, яркімі касцюмамі і, безумоўна, выдатным выкананнем сваіх танцавальных нумароў. На свяце дзіцячай творчасці Браслаўшчына прадставіла забаўляльную праграму “У краіне дзяцінства”, галоўнымі героямі якой былі маленькія таленавітыя браслаўчане: узорны харэаграфічны калектыў “Такт” і танцавальны дуэт у складзе Дар’і Каланда і Глеба Патаповіча пад кіраўніцтвам Святланы Кажапенька. Канцэртная праграма была добра аздоблена музыкальнымі нумарамі вучаніцы наталлі Няміра Вікторыі Карповіч з Друйска, удзельніцы шматлікіх мерапрыемстваў раёна.
Хлопцы і дзяўчаты прывезлі з Верхнядзвінска дыплом, вопыт выступлення на падобных мерапрыемствах і, безумоўна, станоўчыя эмоцыі, яркія ўражанні і вялікае жаданне працаваць яшчэ больш, каб удзельнічаць у конкурсах і фестывалях высокага ўзроўню.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

5 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

8 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

10 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

10 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

10 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

10 часов ago