У атмасферы шчырых зносін

Главное

IMG_8634 (Medium)Узрост зусім не перашкода для насычанага жыцця. Пра гэта сведчаць і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры ТЦСАН.
З задавальненнем актыўныя пенсіянеры збіраюцца разам ва ўтульных пакоях установы, каб адпачыць ад хатніх спраў і цікава правесці свой вольны час. А загадчык аддзялення Марына Пажарская і яго супрацоўніца Іна Туравец прыкладаюць нямала намаганняў, каб іх госці сапраўды не сумавалі. Вось і ў сераду яны падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і.
Цёплая, пяшчотная атмасфера свята атуліла ўсіх прысутных, а водар пахучай гарбаты і печыва з цукеркамі віталі ў паветры.
Разам з вядучымі Наталляй Няміра і Рэгінай Балтруковіч сталыя людзі спявалі пяшчотныя песні, адказвалі на гумарыстычныя пытанні, нават прытанцоўвалі, седзячы за сталом.
І, нягледзячы на тое, што ў некаторых жанчын на вачах выступілі слёзы тугі па памерлых мужах, сустрэча атрымалася па-сямейнаму шчырая.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.