Зноў затрыманні на мяжы

Государственная пограничная политика

На мінулым тыдні на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску “Бігосава” полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі вайсковай часці 1250 Дзяржпагранкамітэта знайшлі схаваны ад мытнага афармлення груз. У грузавым чыгуначным саставе “Полацк-Даўгаўпілс” пад вугалем былі 3600 пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі.
Цыгарэты канфіскаваны і перададзены супрацоўнікам мытні. Высвятляюцца факты правапарушэння і ацэніваецца затрыманы тавар.
У гэтую ж ноч у пункце пропуску “Урбаны” быў спынены грузавы аўтамабіль ДАФ літоўскай рэгістрацыі, які выязджаў з Беларусі. У ім вайскоўцы ў зялёных фуражках пад запасным колам знайшлі 17 бутэлек агульнай вагой 30 кг. Такім незвычайным спосабам незаконна перавозіліся металічныя дэталі.
Зараз аўтамабіль адпраўлены ў мытню для паглыбленага агляду, затрыманы тавар ацэньваецца.
Гэта затрыманне нагадала аналагічнае, якое адбылося ў мінулым годзе. Тады ў легкавым аўтамабілі, якім кіраваў беларус, пагранічнікі знайшлі металічныя дэталі з радыёсхем. Радыёдэталі вагой 94 кг “знаходлівы” беларус спрабаваў вывезці ў багажніку. Тавар быў ацэнены на суму больш за 450 млн рублёў, а аўтамабіль канфіскаваны.
Камандаванне полацкага пагранатрада ў чарговы раз нагадвае грамадзянам, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, што рабіць гэта трэба з выкананнем устаноўленага парадку перасячэння мяжы.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.