Раённы суботнік

Главное

У мэтах практычных мер па добраўпарадкаванні горада і населеных пунктаў, паспяховага правядзення вясення-палявых работ, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгаспрад-прыемстваў адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама з 7 па 21 сакавіка ў раёне абвешчаны суботнік.
У залежнасці ад умоў надвор’я і аб’ёмаў грамадскіх работ 7-га, 14-га ці 21-га сакавіка прадпрыемсвам і арганізацыям раёна рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці суботнік на рабочых месцах ці на сельскагаспадарчых аб’ектах, замацаваных тэрыторыях.
Заробленыя суб’ектамі гаспадарання на раённым суботніку сродкі трэба добраахвотна да 25 сакавіка пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама 3641312000015 у ЦБП №205 філіяла №214 Беларусбанка, МФО 660, УНП 300170661. На гэты ж рахунак залічваюцца і дабрачынныя ўзносы грамадзян.
Грамадскія сродкі будуць накіраваны на правядзенне работ па добраўпарадкаванні горада і раёна, рамонт ферм, механізаваных двароў, правядзенне вясенне-палявых работ, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і іншыя расходы.