Categories: Главное

Перад жыццём не СПАЙСаваць

Праблема распаўсюджвання наркаманіі з кожным годам набывае ўсё больш глабальны характар. На жаль, актуальная яна і для Беларусі.
Згодна з медыцынскай статыстыкай, у нашай краіне зараз больш за 175 тысяч асаб, з якіх 16 тысяч непаўналетніх, стаяць на ўліку у наркалагічных дыспансерах, а таксама праходзяць лячэнне ва ўрачоў-нарколагаў. У Віцебскім абласным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі назіраецца амаль 1800 непаўналетніх.
Але афіцыйная статыстыка — гэта толькі верхавіна жудаснага айсберга, і лічбу можна смела памнажаць у дзясяткі разоў.
А зусім нядаўна да наркотыкаў прыбавілася яшчэ адна пагроза — курыльныя сумесі. Як сведчаць спецыялісты, спайс па папулярнасці ўжо абагнаў гераін. На жаль, сярод моладзі існуе думка, што гэта не наркотык, а проста лёгкі спосаб хутка расслабіцца. Трэба адзначыць, што цяпер праблема ўжывання спайсаў сапраўды вельмі глабальная, а наступствы могуць шакіраваць: у маладых людзей развіваюцца псіхозы, яны выходзяць са сваіх кватэр праз акно, ускрываюць галаву або жывот сваім сябрам, выколваюць вочы, трапляюць у цяжкія аўтааварыі.
Спажыўцы курыльных сумесей маладзеюць. Гаворка ўжо ідзе не пра ўніверсітэты, а пра школы і прафтэхвучылішчы.
Што падштурхоўвае да такога існавання, якое нельга назваць жыццём? Ці можна перамагчы ў вайне з наркотыкамі? Што супрацьпаставіць спайсу? На гэтыя і іншыя пытанні падчас “круглага стала”, які праходзіў ў гімназіі ў мінулую пятніцу, паспрабавалі адказаць намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканама Людміла Патапенка, урач-валеолаг райбальніцы Генадзь Швец, урач-гігіеніст раённага ЦГіЭ Аляксандр Спургяш і педагог сацыяльны раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Аўсюкевіч.
Перад пачаткам размовы вядучая мерапрыемства педагог сацыяльны гімназіі Іна Пузырэўская прапанавала навучэнцам і гасцям праглядзець урывак з фільма, дзе жахлівыя кадры наступстваў ужывання спайсаў чаргаваліся з жудаснымі споведзямі маладых людзей, якія ўжо паспрабавалі смяротную атруту.
На сустрэчы госці яшчэ раз нагадалі навучэнцам, што, трапіўшы аднойчы ў наракатычныя “абдымкі”, вырвацца з іх вельмі цяжка, а шлях па адурманьваючай дарозе вядзе ў бездань.
Спыніліся ўдзельнікі “круглага стала” і на прыкметах наркамана. Бледнасць скуры, расшыраныя ці, наадварот, звужаныя зрэнкі, пачырванелыя ці памутнелыя вочы, замаруджаная мова, дрэнная каардынацыя рухаў, нездаровы бляск у вачах — гэта знешнія прыкметы. А калі дадаць сляды ад уколаў, парэзы, сінякі, маленькія лыжачкі, капсулы, бутэлькі, згорнутыя ў трубачку паперкі, пах тытунёвага дыму з прымессю водару траў ці сінтэтыкі, плюс да ўсяго ўзрослая абыякавасць, немагчымасць сканцэнтравацца, частая і рэзкая змена настрою, абыякавыя адносіны да вучобы ці работы, праяўленне жорсткасці, хамства, ляноты – не сумнявайцеся, перад вамі нарказалежны.
Людміла Патапенка паведаміла, якая работа праводзіцца супраць “смяротнай навалы” на тэрыторыі нашага раёна.
Вельмі непакоіць і той факт, што сярод падлеткаў бытуе памылковае лёсавызначальнае меркаванне: нікому не скажу, што сябар ужывае наркотыкі. Таму мы, дарослыя, павінны знайсці патрэбныя словы і довады, каб пераканаць іх у адваротным, і часцей нагадваць, што менавіта з маўклівай згоды на Зямлі здзяйсняюцца самыя страшныя ўчынкі.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago