Конкурс юных мастакоў

Главное

З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення экалагічнай культуры, выхавання беражлівых адносін да прыроды Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць конкурс на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі.
На конкурс падаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, на прыродаахоўную тэматыку. Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Першы з іх — раённы, які пройдзе з 1 лютага па 1 сакавіка.
Да яго ўдзелу дапускаюцца выхаванцы дзеючых дашкольных утаноў, навучэнцы агульнаадукацыйных школ і дадатковага навучання ў дзвюх узроставых групах — ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
Кожная работа суправаджаецца інфармацыйнай запіскай з указаннем установы адукацыі, прозвішча і імя, паштовага адраса і нумара тэлефона. Малюнкі прадастаўляюцца ў каляровым варыянце фарматам А4 і А1.
Работы на конкурс прымаюцца да 13 лютага раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 211970, г. Браслаў, вул. Прамысловая, 6. Тэлефон для даведак 31-5-68.

Соф’я Александровіч, гал. спецыяліст інспекцыі ПР і АНА.