Categories: Люди

Трывала ступіла на прафесійны шлях

Усім вядома, што прэстыж любой прафесіі ствараецца маладымі спецыялістамі. Яны як той індыкатар — застаюцца працаваць па спецыяльнасці, значыць, прафесія запатрабаваная.
Але, на шчасце, ёсць і такія, для каго прызванне і любоў да прафесіі важней за ўсялякі прэстыж. І вельмі прыемна, што такіх маладых спецыялістаў даволі многа сярод педагогаў.
Вось і настаўніца Відзаўскай сярэдняй школы Вольга Патапава не збіраецца зварочваць з абранага шляху.
З дзяцінства дзяўчына, у якой абодва бацькі працуюць на педагагічнай ніве, была знаёма з нялёгкай, патрабуючай поўнай самааддачы, працай настаўніка. Бачыла, што праверка сшыткаў, падрыхтоўка да ўрокаў і пазашкольнай дзейнасці займае ў бацькоў шмат часу. Тым не менш Вольга цвёрда рашыла ісці па іх слядах. Таму пасля заканчэння Дрысвяцкай школы паступіла ў Віцебскі педагагічны ўніверсітэт на матэматычны факультэт.
Пяць гадоў студэнцкага жыцця праляцелі насычана і хутка. Па размеркаванні малады спецыяліст В. Патапава вярнулася на радзіму і была накіравана ў Відзаўскую школу.
Нечакана і няпроста пачалася педагагічная дзейнасць Вольгі Сяргееўны: замест урокаў матэматыкі і фізікі яна акунулася ў складаную работу педагога сацыяльнага.
Не сакрэт, што ступіць на гэты адказны і часам няўдзячны фронт школьнай дзейнасці жадаючых зусім нямнога. Але В. Патапава з маладым імпэтам і адказнасцю ўзялася за ўскладзеныя на яе абавязкі.
— Безумоўна, падчас вучобы, — кажа Вольга Сяргееўна, — уяўляла сабе ўрокі і дапытлівыя вочы вучняў. Выйшла па-іншаму. Але ці варта апускаць рукі пры першых выпрабаваннях.
Не разгубілася настаўніца ў мностве разнастайных дакументаў, і, як адзначыла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Ганна Баліка, хутка і дасканала ў іх разабралася.
Цяжэй было, прызнаецца сама В. Патапава, наладзіць узаемаадносіны з дзецьмі і асабліва са “складанымі” бацькамі. Прывабную і абаяльную настаўніцу па знешнім выглядзе і росце нават цяжка адрозніць ад старшакласнікаў. Таму аўтарытэт у такім выпадку сярод вучняў заваяваць даволі цяжка. Аднак унутраны стрыжань і цвёрдасць характару, якія адчуваюцца пры размове з педагогам, дапамаглі ёй знайсці з вучнямі кантакт. Да таго ж, як і ў любога сапраўднага выхавацеля дзіцячых душ, у В. Патапавай ёсць свае прафесійныя сакрэты і падыходы да выхаванцаў.
Работа педагога сацыяльнага, я бы сказала, неабдымная і не абмежаваная часам, тым не менш педагог пільна сочыць за сітуацыяй у праблемных сем’ях — праводзіць прафілактычныя гутаркі, некаторых дарослых ушчувае за неахайнасць і абыякавасць да лёсу сваіх дзяцей. А часам бывае так цяжка ды і небяспечна дастукацца да чэрствага сэрца і ўскалыхнуць затуманены алкаголем розум бацькоў.
У гэтым навучальным годзе Вольга Сяргееўна яшчэ працуе і па спецыяльнасці. Грунтоўна і творча падыходзіць настаўніца да падрыхтоўкі сваіх урокаў матэматыкі і фізікі, стараецца растлумачыць і данесці да вучняў цяжкія, незразумелыя тэмы і задачы.
Выхаванне і навучанне дзяцей — складаная, адказная справа, якая патрабуе ад педагога асаблівых якасцей, шырокага кругагляду і пастаяннай самаадукацыі. Далёка не ўсім па сіле вытрымліваць такую разнапланавую нагрузку і стаць настаўнікам з вялікай літары. І вельмі радуе, што на гэты адказны, часам з крутымі паваротамі шлях трывала ступаюць маладыя спецыялісты, як і Вольга Патапава.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago