Categories: Главное

Для святочнага настрою

Напрыканцы 2014 года ў браслаўскім касцёле “Нараджэнне Маці Божай” адбылося шэраг мерапрыемстваў для дзяцей. Так, у дзень святога Мікалая для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць праблемы са здароўем, правялі духоўна-забаўляльную праграму. На працягу некалікіх гадзін яны спявалі і танцавалі, гулялі, радаваліся добразычлівасці прысутных і таму, як добра ўсё атрымлівалася ў іх. Закончылася гэта свята сумесным абедам і ўручэннем падарункаў кожнаму з прысутных.
Для святочнага настрою дзяцей пастараліся многія. Парафіяне прынеслі пачастункі. Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і карэкцыйнага цэнтра аддзела адукацыі райвыканкама разгарнулі выставы дзіцячых работ, якія ўражвалі палётам фантазіі юных стваральнікаў, дасканаласцю вырабаў. Сёстры-эўхарысткі і цэнтр дзяцей і моладзі прапанавалі цікавую праграму, у якой спалучылі сур’ёзны роздум над каштоўнасцямі жыцця і вясёлыя забавы. Так агульнымі сіламі была здзейснена значная дабрачынная акцыя, якая можа стаць прыкладам таго, як можна і трэба аб’ядноўваць намаганні ў рэалізацыі многіх спраў.
Адбыўся ў касцёле і традыцыйны конкурс “Калядная зорка”. Юныя чытальнікі і спевакі прадэманстравалі свае таленты ў песнях і вершах, якія расказвалі пра Каляды, цуд Божага Нараджэння, за што былі аддзячаны апладысментамі гледачоў і падарункамі ад парафіяльнага “Карытаса”.
А 31 снежня юныя валанцёры дабрачыннага таварыства наведалі дзяцей, якім давялося сустракаць Каляды і Новы год у розных аддзяленнях райбальніцы. Усіх павіншавалі са святамі, пажадалі хутчэйшага выздараўлення, разам пачыталі вершы і спявалі песні, уручылі салодкія падарункі і прызы.
Такім чынам, і парафіяльны “Карытас” не застаўся ў баку ад рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, як і многія іншыя арганізацыі раёна, стараўся, каб ніводнае дзіця не засталося ў святочныя дні без увагі і падарунка.

Тамара Пашкевіч.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

30 минут ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

3 часа ago