Categories: Главное

“Зорка Бетлеему” заззяла зноў

У чатырнаццаты раз конкурс каляднай песні сабраў у Мёрах таленавітую моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. На гэты раз паказаць сябе і пасапернічаць прыехалі дзесяць калектываў з дзевяці парафій. Два калектывы прыслала Друя – непасрэдна парафіяльны і дзіцячага дома. Былі і далёкія госці. Паўдзельнічаць у конкурсе прыехалі дзеці нават з Магілёва. Яны ды члены калектыву віцебскай парафіі “Святога духу” былі самымі юнымі, але не слабейшымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства ў артыстызме і выканаўчым майстэрстве, за што пазней і былі адзначаны спецыяльнымі прызамі.
Напачатку прысутных шчыра вітаў біскуп Алег Буткевіч. Жадаючы поспеху кожнаму калектыву, м ён зазначыў, што кожны, хто прыехаў на конкурс, ужо пераможца, бо пажадаў моцай свайго таленту ўславіць Бога, падзякаваць яму за радасць жыцця, за атрыманы дар слыху і голасу.
І так атрымалася. Вядома, кожны хацеў трапіць у лік пераможцаў ці прызёраў. Але дух саперніцтва перамагалі добразычлівасць і падтрымка залай усіх выканаўцаў. Мяняліся на сцэне калектывы, рознілася іх выканаўчае майстэрства. Толькі ўсіх аб’ядноўвала калядная тэма песень і агульны ўзнёслы настрой спевакоў і музыкантаў.
Судзіла канкурсантаў прадстаўнічае журы, у складзе якога былі магістры мастацтваў і арганнай музыкі. Як зазначыў пры падвядзенні вынікаў конкурсу яго старшыня ксёндз з Глыбокага Вячаслаў Пялінак, суддям давялося паспрачацца пры вызначэнні лепшых. Аднак такім бясспрэчна стаў калектыў Шаркаўшчынскай парафіі. Трэцяе месца падзялілі браслаўчане і мёрцы. Другога журы вырашыла не прысуджваць.
Калектыў нашай парафіі “Крылы анёлаў”, у складзе якога Ян Бука, Уладзіслаў Мацеша, Аляксей Дзіковіч, Яўген Кажаронак, Антон Піртань, Антон Ундруль, Міхаіл Храпан выканаў песню “Цуд на Каляды”. Акрамя прызавога месца, нашы хлопцы атрымалі асабістую ўдзячнасць ад біскупа за дjбразычлівасць у адносінах да іншых выканаўцаў, падтрымку іх у час выступлення.
Сярод салістаў вызначыліся таксама нашы браслаўчанкі. Першае месца заваявала Эліна Пілат, другое — Яна Піртань.
Спецыяльным прызам журы адзначыла спявачак са Слабодкі, а біскуп — калектыў Друйскага дзіцячага дома.

Тамара Пашкевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

3 часа ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

3 часа ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

3 часа ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

5 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

5 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

5 часов ago