Падарылі цяпло блізкім

Главное

IMG_5200_2Ужо не адно стагоддзе па ўсім свеце адпраўляюць і атрымліваюць паштоўкі. Такім прыгожым чынам людзі вітаюць сваіх родных і блізкіх, віншуюць адзін аднаго са святамі і нават прызнаюцца ў каханні. Аднак, на жаль, у апошні час прыемную традыцыю пачалі забываць.
З гэтай нагоды разлікова-касавы цэнтр №44 у г.Браславе філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскае абласное ўпраўленне напярэдадні Новага года вырашыў нагадаць браслаўчанам пра прызабыты спосаб зносін і правёў для сваіх кліентаў святочную акцыю “Цяпло”. Мерапрыемства прайшло ў рамках адпаведнай рэспубліканскай ініцыятывы. Кожны жадаючы мог абсалютна бясплатна падпісаць і адправіць навагоднюю паштоўку, а пра тое, каб яна дайшла да адрасата, клапаціўся ўжо банк. У РКЦ №5 такой паслугай скарысталіся больш за 50 чалавек.

Вячаслаў Каладынскі.