Адзначылі самых смелых

Главное

IMG_6893 (Small)На мінулым тыдні у РАНС з прыемнай місіяй завітаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чэкан.
— Служба выратавальніка надзвычай складаная і адказная. Кожны дзень яны, рызыкуючы сваім жыццём, прыходзяць на дапамогу людзям. Прыемна, што стала добрай традыцыяй напрыканцы года грашова заахвочваць супрацоўнікаў МНС. Нашы выратавальнікі – людзі мужныя, смелыя і добрасумленныя, яны заўсёды адказна адносяцца да любімай справы – ратаваць людзей або ісці на выручку тым, хто трапіў у складаную сітуацыю, — зазначыў у сваёй прамове Васіль Чэкан.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама загадам прыказам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні службовага доўгу грашовай прэміяй узнагароджаны пяць супрацоўнікаў: Вячаслаў Мігневіч, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1, начальнік каравула Іван Бялусь, вадзіцель Віталь Лапко, а таксама пажарны часці Аляксандр Яроцкі. Адзначаны таксама вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №15 (у Відзах) Аляксей Папкоў. Менавіта гэтыя людзі найбольш рашуча і самааддана праявілі сябе пры тушэнні пажараў, ратаванні людзей і папярэджванні надзвычайных сітуацый. Напрыклад, 11 сакавіка ў кватэры жылога шматкватэрнага дома па вуліцы Садовай адбылося ўзгаранне. Выратавальнікі хутка прыбылі на месца і дзейнічалі аператыўна. Пажарны Аляксандр Яроцкі па лесвіцы пранік праз акно на трэці паверх у задымленае памяшканне кватэры, адчыніў уваходныя дзверы і разам з камандзірам аддзялення Вячаславам Мігневічам вынеслі чалавека з інтэнсіўна задымленага памяшкання, значыць, выратавалі яму жыццё.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.