Categories: Главное

Па добры настрой ва Ушачы

Штогод у Віцебскай вобласці галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і абласны метадычны цэнтр народнай творчасці праводзяць агляд-конкурс на лепшую арганізацыю вечароў адпачынку і дыскатэк “Для тых, каму за…”. Занальны этап гэтага конкурсу адбыўся ў канцы лістапада ў г.п.Ушачы. Сем творчых калектываў-удзельнікаў з Мёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Ушацкага раёнаў сабраліся, каб пазмагацца за выхад у фінал. У рамках мерапрыемства праводзіўся і конкурс гульнявых праграм для дарослых “Гуляць дык гуляць!”. Наш раён прадстаўлялі творчыя калектывы Далёкаўскага СДК з традыцыйнай народнай праграмай “Вясёлыя жанчыначкі запрашаюць да адпачынку” і Іказненскага СДК з гульнявой праграмай “Любім у госці мы хадзіць”.
Усе ўдзельнікі падрыхтавалі арыгінальныя і вясёлыя выступленні, прадэманстравалі цудоўны музычны густ, акцёрскае майстэрства. Доўга “разаграваць” гледачоў не прыйшлося, бо ўжо з першых хвілін мерапрыемства на аформленым у стылі 50 — 70-х гадоў танцполе РДК панавала выдатная атмасфера. Трэба адзначыць, што час кожнага выступлення быў абмежаваны, аднак усе ўдзельнікі гатовы былі выступаць больш, а прысутным было шкада развітвацца з кожным прэтэндэнтам.
Безумоўна, галоўныя суддзі для артыста — гледачы, але ўсе выступленні ацэньвала яшчэ і кампетэнтнае журы. Па выніках конкурсу калектыў Далёкаўскага СДК заняў 3 месца, а гульнявая праграма Іказненскага СДК паспяхова прайшла адборачны тур і будзе прадстаўлена на абласной сцэнічнай пляцоўцы ў бліжэйшы час.

Вольга Усава, метадыст
цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago