Categories: Главное

Краязнаўства ў кантэксце бібліятэчнай справы

У сярэдзіне кастрычніка ў раённай бібліятэцы прайшоў чарговы семінар бібліятэчных работнікаў на тэму “Бібліятэка як фактар захавання нацыянальнай культуры і краязнаўства”. Семінар стаў фінальнай кропкай маштабнай бібліятэчнай кампаніі — краязнаўчых чытанняў “Браслаўская гісторыя: падзеі, факты, асобы”, у рамках якіх у бібліятэках раёна на працягу некалькіх месяцаў праходзіў шэраг інфармацыйных і пазнавальных мерапрыемстваў краязнаўчай тэматыкі для рознай катэгорыі карыстальнікаў.
На апошнім семінары былі падведзены папярэднія вынікі бібліятэчных краязнаўчых чытанняў, а таксама разгледжана шырокае кола пытанняў па гэтым накірунку. Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іна Храмцова дала грунтоўную кансультацыю па прымяненні розных форм краязнаўчай работы. У рубрыцы “Пляцоўка ідэй” пра работу мясцовага этнаграфічнага кутка расказала бібліятэкар з агр. Пагошча Алена Папкова, супрацоўніцы Друйскай і Плюскай бібліятэк Ала Жукоўская і Марыя Лукша падзяліліся з прысутнымі пра ўласныя прыёмы і метады вядзення летапісаў вёсак.
На семінары быў аформлены стол інавацый “Мае творчыя знаходкі”, на якім бібліятэкары прадставілі свае напрацоўкі краязнаўчага характару: прэзентацыі, сцэнарыі, прэс-дасье і інш. Сярод работ хочацца адзначыць шыкоўную фотаэкспазіцыю “Родныя майму сэрцу мясціны …” бібліятэкара з Іказні Ірыны Лясюк і прэзентацыю бібліятэчнага пакоя ў мініяцюры “Бібліятэка маёй мары” бібліятэкара са Слабодкі Марыны Васілеўскай. Распрацоўкі гэтых нястомных творчых жанчын яшчэ раз падкрэсліваюць іх высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.
Потым бібліятэкары наведалі Замошскую бібліятэку, дзе азнаёміліся з яе работай, разгледзелі экспазіцыю этнаграфічнага кутка. Гаспадыня Ганна Скур’ят расказала пра гісторыю яго стварэння і сучаснае становішча, падзялілася планамі далейшага папаўнення экспазіцыі і правядзення на базе кутка краязнаўчых мерапрыемстваў.
Потым бібліятэкары выказалі свае ўражанні ад наведвання Замошскай бібліятэкі і семінара ў цэлым. Дырэктар бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская падвяла вынікі семінара і адзначыла важнасць краязнаўчай работы бібліятэк у агульным асветніцкім, выхаваўчым і патрыятычным кантэксце бібліятэчнай справы.

Ірына Макарэвіч,
загадчык аддзела
бібліятэчнага маркетынгу ЦБС.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

8 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

11 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

12 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

12 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

13 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

13 часов ago