Categories: Главное

Інтэрнэту пакараюцца ўсе ўзросты

У Беларусі пачаўся чарговы этап праекта “Інтэрнэту ўсе ўзросты пакорлівыя” па навучанні пенсіянераў рабоце з камп’ютарам. Гэты праект, як паведамляе БЕЛТА, рэалізуецца СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы” пры падтрымцы зацікаўленых арганізацый. Па словах спецыяліста па сувязях з грамадскасцю МТС Аліны Гушчо, сацыяльная праграма мабільнага аператара дапаможа больш чым 1 тыс. беларускіх пенсіянераў асвоіць камп’ютар і інтэрнэт. Заняткі мяркуецца праводзіць у класах на базе сярэдніх школ, бібліятэк і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для навучання пажылых людзей камп’ютарнай грамаце выклікаліся больш за 150 выкладчыкаў-валанцёраў, якія на бязвыплатнай аснове будуць тлумачыць “студэнтам” прынцып будовы камп’ютара, а таксама правілы паводзін у інтэрнэце, фарміравання пошукавага запыту, здзяйснення пакупак. Курс навучання разлічаны на тры з паловай месяцы.
Усе выкладчыкі прайшлі спецыяльны трэнінг, дзе вопытныя валанцёры расказалі пра асаблівасці выкладання ў людзей старэйшага ўзросту, пра самыя складаныя для іх тэмы курса. За час навучання пенсіянеры даведаюцца, як звязаны паміж сабой манітор, сістэмны блок, клавіятура і мыш, завядуць профілі ў сацыяльных сетках, зарэгіструюць электронную пошту, навучацца здзяйсняць званкі праз Skype, заказваць талончык да ўрача, аплачваць паслугі ЖКГ, даведвацца расклад аўтобусаў і цягнікоў, браніраваць білеты, карыстацца рознымі электроннымі дзяржаўнымі сэрвісамі. Навучальны матэрыял складзены з улікам псіхалагічных і ўзроставых асаблівасцей навучэнцаў.
Прадстаўнік кампаніі дадала, што на старонцы праекта www.vozrast.mts.by. можна бясплатна спампаваць дапаможнік праграмы, каб пачаць самастойнае навучанне сваіх блізкіх камп’ютару і інтэрнэту.
Першыя два этапы праекта “Інтэрнэту ўсе ўзросты пакорлівыя” праходзілі ў 4 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінска з кастрычніка 2013 г. па чэрвень 2014-га. Пры дапамозе валанцёраў навучанне прайшлі 850 пенсіянераў.
Праект пачаўся ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Бабруйску. А што ж рабіць пажылым жыхарам нашага раённага цэнтра? Аказваецца, таксама вучыцца. Як паведамілі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на базе іх установы пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў дзейнічае камп’ютарны клас, заняткі ў якім вядзе спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Навіцкая. Узрост наведвальнікаў — ад 60 да 75 гадоў. Праведзенае цэнтрам апытанне паказала, што навучанне камп’ютарнай грамаце запатрабавана ў пажылых людзей. Так, каля 50% апытаных маюць дома камп’ютар, але толькі менш за 20% умеюць на ім працаваць, з іх палова не ўмее выкарыстоўваць Skype для сувязі з роднымі. На пытанне, ці хацелі б навучыцца камп’ютарнай грамаце, сцвярджальны адказ далі 75% рэспандэнтаў. Прычым, як адзначаюць спецыялісты цэнтра, калі раней пенсіянеры прыходзілі проста вучыцца набіраць тэкст на камп’ютары, то зараз запатрабаванні змяніліся. Пажылыя людзі хочуць умець запоўніць дакументы на візу на сайце адпаведнага пасольства, загрузіць фотаздымкі. Дарэчы, у гэтым годзе наведвальнікі цэнтра ўдзельнічалі ў міні-праекце “У нагу з часам”, падчас якога валанцёры з гімназіі дзяліліся ведамі па стварэнні прэзентацый. (Наша газета паведамляла пра гэта ў №20.) Удзельнікі праявілі зацікаўленасць падчас заняткаў і дасягнулі неблагіх вынікаў.
Спецыялісты цэнтра запрашаюць пажылых людзей, якія пажадаюць займацца ў камп’ютарным класе, наведаць заняткі, якія праходзяць па пятніцах з 11 да 13 гадзін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 63-2-22.

Жанна Бялько.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

8 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

8 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

9 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

10 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

12 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

13 часов ago