Categories: Главное

З дзяржаўнай падтрымкай

Намеснік прэм’ер – міністра Беларусі Пётр Пракаповіч 17 кастрычніка правёў прыём грамадзян у Браслаўскім райвыканкаме. Паколькі прыём быў акрэслены пэўнай тэматыкай, запісаліся на яго не шмат грамадзян. Аднак тыя, хто прыйшоў, ад імя грамадскасці агучылі сапраўды злабадзённыя для жыхароў раёна праблемы, якія мясцовая ўлада без дзяржаўнай падтрымкі не мае магчымасцей вырашыць. Каб пры неабходнасці даць віцэ – прэм’еру патрэбныя каментарыі, на прыёме прысутнічалі і намеснікі старшыні райвыканкавма.
Таццяна Бурлакова з в. Карасіна ад імя жанчын – маці прасіла пасадзейнічаць у будаўніцтве інтэрната для гімназістаў, бо дабірацца ім з аддаленых вёсак на грамадскім транспарце да навучальнай установы вельмі складана. Бацькам даводзіцца шукаць у райцэнтры наёмнае жыллё.
Андрэй Давыдзенка патлумачыў, што падчас будаўніцтва гімназіі было прадугледжана і ўзвядзенне спальнага корпуса на 98 месц. Праектная дакументацыя на яго ёсць. Вось толькі з 2009 года ніяк не ўдаецца ўключыць гэты аб’ект ні ў дзяржаўную, ні ў абласную інвестыцыйную праграму. А запатрабаванасць у інтэрнаце вялікая, адораных дзяцей шмат, і гімназія на высокім рахунку сярод навучальных устаноў рэспублікі. На сённяшні дзень кошт будаўніцтва інтэрната – гэта 24, 4 млрд. руб.
Старшыня раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў ад імя ветэранаў вайны і працы прасіў дапамагчы з фінансаваннем работ, неабходных для ўмацавання фундамента раённага Дома культуры. Экспертыза прызнала, што неабходна неадкладна правесці комплекс работ па ўмацаванні фундамента будынка, таму яго дзеля бяспекі людзей давялося зачыніць.
Іна Лысенка паведаміла віцэ – прэм’еру, што будынак РДК быў узведзены ў 1972 г., у 2010 – 2011 гг. у яго абнаўленне было ўкладзена больш за мільярд сродкаў раённага бюджэту. Але пачаў “садзіцца” фундамент, пайшлі трэшчыны па сценах. Хоць пасля закрыцця РДК культурнае жыццё не спынілася (дзе толькі можна, размясціліся шматлікія гурткі, знайшлі і прыстасаванае памяшканне для дыскатэк), але вострую праблему гэта не рашае, бо масавыя мерапрыемствы, якія, дарэчы, запатрабаваны, праводзіць у горадзе практычна няма дзе. А ў наступным годзе яшчэ і 950-годдзе Браслава.
Андрэй Давыдзенка дадаў, што разбурэнне фундамента будзе спынена. У раённым бюджэце ёсць 600 млн. руб. на водаадвядзенне, і работы пачаты. На ўмацаванне ж і мадэрнізацыю РДК патрэбна арыентыровачна 4 млрд. руб. Такія выдаткі райбюджэту, безумоўна, не па сіле.
Генадзь Швец ад імя гараджан засяродзіў увагу намесніка прэм’ер – міністра на якасці пітной вады. Г. Швец шмат гадоў адпрацаваў галоўным санітарным урачом і дасканала ведае, што хімічны склад вады ў нашым раёне характарызуецца павышаным утрыманнем вапняку і жалеза – звыш нормы больш чым у 3 разы. Таму асаблівае значэнне мае сістэма падрыхтоўкі вады перад падачай яе ў водазаборныя сеткі. А на тэрыторыі раёна дзейнічаюць толькі 4 станцыі абезжалезвання. Таму нават у Браславе больш за палову насельніцтва не забяспечана вадой неабходнай якасці.
Андрэй Давыдзенка заўважыў, што нават запланаванае будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў мікрараёнах “Заборныя гумны” і “Княжына” хоць і палепшыць сітуацыю, але не зможа цалкам забяспечыць гараджан і прадпрыемствы якаснай вадой, бо глабальная праблема – зношанасць водаправодных сетак, чым у большасці і тлумачыцца нездавальняючы стан пітной вады. У адпаведнасці з праграмай “Чыстая вада” Віцебскай вобласці на 2011 – 2015 гг. райвыканкам штогод спрабаваў уключыць у яе будаўніцтва аб’ектаў водазабеспячэння, але фінансаванне так і не паступіла. Яшчэ больш складаная сітуацыя ў сельскіх населеных пунктах, дзе толькі 22,6% насельніцтва забяспечаны цэнтральным водазабеспячэннем.
Пётр Пракаповіч уважліва выслухаў заяўнікаў, пагадзіўся, што акрэсленыя імі праблемы важныя для жыццядзейнасці мясцовага насельніцтва, і паабяцаў пасадзейнічаць, каб будаўніцтва інтэрната і рамонт РДК былі ўключаны ў інвестыцыйную праграму Віцебскай вобласці на 2015 год. Што тычыцца водазабеспячэння, то гэта сапраўды глабальная праблема, таму віцэ – прэм’ер сказаў, што вырашаць яе магчыма толькі паэтапна. І адпаведныя даручэнні будуць накіраваны ў аблвыканкам.

Казімір Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

3 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

4 дня ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

4 дня ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

4 дня ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

4 дня ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

6 дней ago