Categories: Новости

Усе віншанні любімым матулям

У мінулы аўторак паўсюдна віншаванні і словы ўдзячнасці гучалі ў іх адрас. Не абмінулі ўвагай Дзень маці і ў Браслаўскай дзіцячай бібліятэцы. Сюды на ўрок дабрыні запрасілі маленькіх чытачоў СШ№2, а таксама іх матуль. Апошнім і былі адрасаваны самыя лепшыя і цёплыя словы.
Дарэчы, дзеці амаль год займаюцца пры бібліятэцы ў класе духоўна-маральнага выхавання па мэтавай праграме “Да духоўнасці — праз кнігу”. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара Таццяны Сямёнычавай школьнікі вучацца дабрыні, павазе да дарослых, гуманным адносінам, развіваюць свае творчыя здольнасці. Усё гэта на праваслаўных традыцыях беларускага народа. Разам яны адзначаюць усе святы, не забыліся і пра Дзень маці.
Яшчэ да пачатку мерапрыемства магчыма было падзівіцца на работы школьнікаў, якія яны прадставілі на выстаўку “Мая маці”. Дзіцячыя малюнкі, вершы, віншаванні, выказванні пра сваіх матуль міжвольна выклікалі ў прысутных усмешкі і замілаванне.
Дзень маці — гэта яшчэ і праваслаўныя Пакравы Прасвятой Багародзіцы. Менавіта з гісторыі ўзнікнення царкоўнага свята і пачаўся ўрок дабрыні. Т. Сямёнычава расказала дзецям і іх бацькам паданне пра Прасвятую Багародзіцу, як і калі праваслаўныя вернікі сталі адзначаць гэта свята, пра храмы Беларусі і Браслаўшчыны, якія названы ў гонар Багародзіцы. Школьнікі ж з задавальненнем адказвалі на пытанні па тэме ўрока дабрыні. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, песні, а цудоўная прэзентацыя дадала мерапрыемству яшчэ большую святочнасць.
Маці — першае, і самае мілае слова. Школьнікі загадзя пісалі лісткі-пажаданні і малявалі сваіх матуль, а падчас мерапрыемства дарылі ім карціны і агучвалі віншаванні. Асабліва прыемна іх было чуць тым маці, якія ў гэты дзень завіталі ў бібліятэку. На іх вачах незнарок з’яўляліся слёзы радасці і гонару за сваі дзяцей. Не забыліся школьнікі і пра сваю класную маму — настаўніцу і таксама павіншавалі.
Заключным акордам мерапрыемства сталі невялікія падарункі. Матулі атрымалі лісткі-пажаданні, а дзеці — надрукаваныя малітвы за бацькоў. У гэты дзень ні адзін чалавек не выйшаў з бібліятэкі ў дрэнным настроі.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago