Падарылі святочны настрой

Штогод 14 кастрычніка актавая зала ўстановы адукацыі “Опсаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” дружна расчыняе дзверы для самых лепшых і блізкіх людзей — нашых дарагіх матуль. Пад гукі прыемнай мелодыі пачаўся святочны канцэрт “У імя нашых маці”. Незвычайная атмасфера дабрыні і пяшчоты панавала ў зале. Музычныя і танцавальныя нумары, падрыхтаваныя педагогам-арганізатарам установы Таццянай Стэфановіч і настаўніцай музыкі Ірынай Зыкавай, выклікалі толькі захапленне юнымі талентамі навучэнцаў 1-11 класаў, тым больш, што гледачамі былі самыя лепшыя знатакі — іх мамы. Менавіта ім гарачыя любоўю сэрцы падарылі ў гэты дзень дзеці.
А як толькі адгрымелі акорды фінальнай песні, члены піянерскай дружыны “Спартак” выйшлі на вуліцы аграгарадка Опса з акцыяй “Кветкі — маці”. Дзеці віншавалі ўсіх сустрэчных жанчын букетамі кветак і ўсмешкамі, тым самым унеслі святочную і сонечную атмасферу ў гэты пахмурны восеньскі дзень.
Здавалася б, ну вось і ўсё. Фінальная кропка свята пастаўлена. Але не. Бо менавіта ў гэты дзень ужо на працягу многіх гадоў члены піянерскай дружыны віншуюць выдатную жанчыну ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Раісу Аляксееўну Шыкалаву з Днём нараджэння. Цёплыя словы, невялічкі сувенір, кветкі атрымала ветэран у гэты святочны дзень. Яна з задавальненнем паразмаўляла з вучнямі пра тое, што будучаму пакаленню трэба берагчы мір на зямлі, каб заўсёды былі сонца, дзеці і матуля.

Аляксандра Крупко,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

3 часа ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

3 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

5 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

5 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

5 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

5 часов ago