Ад імя жыхароў вёскі Замошша патэлефанавала яе старэйшына Яніна Савіч. Яна прасіла дэпутата дапамагчы, каб не закрывалі пошту ў Замошшы. Праўда, як сказала жанчына, ім абяцалі, што вяскоўцаў будзе абслугоўваць перасоўнае аддзяленне. На што Мечыслаў Морхат адразу зазначыў, што хутчэй за ўсё гэту праблему вырашыць не ўдасца, бо цяпер паўсюдна ідзе аптымізацыя паштовых аддзяленняў сувязі і пераход менавіта на такое абслугоўванне кліентаў. Нявырашаным, па прызнанні дэпутата, застанецца пакуль і пытанне пенсіянера з Лявошак Івана Кажаронка наконт павелічэння цэн на закупаемую сельгаспрадукцыю з уласных падвор’яў, у прыватнасці, малако і мяса. Такое рашэнне было і застаецца ў кампетэнцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі.
І яшчэ адно пытанне ад Аляксандра Канавалава з Ёдлавіч таксама тычылася малака, але ўжо несвоечасовай аплаты за яго. Разлік з ім затрымалі на 20 дзён, чаго быць не павінна. М. Морхат паабяцаў разабрацца больш падрабязна ў прычыне гэтага і паспрыяць, каб сітуацыя была выпраўлена.
У чарговы раз закранулі і “свіную праблему”. У прыватнасці, жыхарка вёскі Бялусішкі Тарэза Бейнаровіч пыталася, дзе і ў каго можна нарэшце даведацца, калі можна будзе трымаць свіней, і чаму сёння ў многіх вёсках па-ранейшаму людзі баяцца вечарам выйсці ў двор, бо вакол “лютуюць” дзікі. Аналагічнае пытанне, што датычыць дзікоў, паступіла і ад Рэгіны Стэльмачонак са Жвірбляў. Парламентарый першае пытанне адрасаваў галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна Наталлі Лоўшанка, а другое — дырэктару нацпарка Віталю Дрожжу, каб абодва далі афіцыйныя адказы.
Зноў усплыла праблема з лазняй ў Відзах. Ігар Брынкевіч патлумачыў, што ў мужчынскім аддзяленні лазні напачатку думалі абысціся толькі бягучым рамонтам. Як аказалася, патрэбен капітальны, каб лазня функцыянавала нармальна і не ўяўляла ніякай пагрозы для людзей. Абяцаў, што ўсё будзе зроблена да 1 снежня, а цяпер пакуль працуе адно аддзяленне, у якім па чарзе па пятніцах і суботах можна памыцца і мужчынам, і жанчынам.
На асабісты прыём да Мечыслава Морхата прыйшла толькі браслаўчанка Святлана Цыўнель. Яна расказала пра многія праблемы, якія хвалююць не толькі яе асабіста, а і многіх іншых гараджан. Гэта добраўпарадкаванне пляжа на возеры Бярэжжа ў раёне Юдаўкі, бедны асартымент прадуктаў у гандлёвай кропцы па вул. Савецкай насупраць бальніцы, няправільная паркоўка машын у дварах шматкватэрных дамоў, тарыфікацыя аплаты за спажытую электраэнергію. На сустрэчу былі выкліканы старшыня праўлення райпа Яўген Перманіцкі, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Шукель, першы сакратар райкама БРСМ Марыя Савіцкая. Адбылася сур’ёзная і канструктыўная размова амаль па кожным узнятым пытанні. Дэпутат даў заданне у кожным асобным выпадку вывучыць дасканала сітуацыю і праінфармаваць яго пра гэта.
На сустрэчы прысутнічала старшыня райсавета Ніна Пучынская і неаднойчы давала тлумачэнні па тым ці іншым пытанні, што ўзнікалі ў Мечыслава Морхата да мясцовай улады.
Затым дэпутат наведаў філіял Глыбоцкага МКК “Браслаўрыба”, СВК “Маяк Браслаўскі”, КУСП “Браслаўскі”, дзе азнаёміўся з сённяшняй арганізацыяй вытворчасці.
Зінаіда Палулех.
На здымку: на прыёме ў дэпутата Святлана Цыўнель.
Фота аўтара.
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…
Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…
Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…
Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…
Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…
За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…