Categories: Главное

Якая песня без баяна

Прафесія работніка культуры з глыбінкі сёння карыстаецца не надта вялікай папулярнасцю. Маладое пакаленне пры далейшым выбары жыццёвага шляху выбірае яе не вельмі ахвотна. І ў той жа час многія з нас любяць наведваць канцэрты, слухаць добрую музыку.
Акампаніятар Пагашчанскага сельскага Дома культуры, калектыву “На панадворку” Пётр Кухаронак любіць сваю справу, умее дарыць са сваім баянам і песнямі людзям свята.
…Вось баяніст расцягвае мяхі, націскае на клавішы, льецца душэўная мелодыя. Шчыра кажучы, слухаеш яе, а вочы прыкаваны да акампаніятара, бо здаецца, што ён жыве кожнай песняй.
Пётр вырас у сям’і, дзе музыка і песні гучалі амаль штодзень. На гармоніку іграў дзядуля, на баяне – бацька. Маці прыгожа спявала і валодала непаўторным голасам.
У пятым класе бацькі адправілі сына ў музычную школу, дзе на працягу 5 гадоў адточваў майстэрства баяніста. З баянам ужо быў тады на ты.
Пасля заканчэння сярэдняй школы амаль адразу была служба ў арміі, таму з войска
дамоў вяртаўся без спецыяльнасці. Але адчуванне таго, што яго здольнасці ігры на баяне будуць запатрабаваны ў сельскай мясцовасці. Тым больш, што ў Опсе, дзе ён нарадзіўся і вырас, у тыя часы існаваў вядомы на ўсю акругу і за яе межамі хор, якім кіраваў Пётр Друсь. Дырэктар СДК дачакаўся, калі Пётр вернецца з арміі, прапанаваў яму працу ў опсаўскай установе культуры і выдаў нямецкі баян з цудоўным гучаннем.
Ігра на баяне, канцэрты заварожвалі Пятра ўсё больш і больш. У той жа час, як прызнаецца, пашанцавала, у раёне зараджаўся калектыў навукова – метадычнага цэнтра, які сёння вядомы пад назвай “На панадворку”. Ім кіравала Марына Шыркевіч. Яна і прапанавала таленавітаму музыканту прыйсці туды акампаніятарам. З 1992 года і да гэтай пары П. Кухаронак не здрадзіў калектыву, і на ўсіх гастролях разам з ім.
У 2012 годзе Пётр Кухаронак закончыў Віцебскі каледж культуры і мастацтва. Менавіта тады, прызнаецца, прачнулася і жаданне пісаць самому паэтычныя словы, класці іх на ноты. Сёння ён мае 14 аўтарскіх песень пра вёску, прыгажосць роднага краю, пра аграгарадок Пагошча, дзе цяпер працуе, гармонію душы. Іх у асноўным выконвае вакальны калектыў мясцовага СДК. У ім сабраліся людзі розных узростаў і прафесій СВК “Маяк Браслаўскі”, якія маюць добры голас, любяць самадзейную творчасць, а галоўнае — песню. Яны заўсёды знаходзяць час на рэпетыцыі. Праўда, ніхто не скрывае ўдзячнасці, у тым ліку і Пётр, старшыні праўлення гаспадаркі Рамуальду Шукялю за разуменне, падтрымку.
Пагашчанскі калектыў – пастаянны ўдзельнік свят вёсак на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, раённых мерапрыемстваў. Яны першыя памочнікі ў спевах зводнага хору.
Яго ўдзельнікі сапраўды шчодра рассыпаюць каралі музычных гукаў на сваіх гледачоў.
Праўда, музыка не адзінае захапленне Пятра. Ён – заўзяты рыбалоў. Яднак адно другому не перашкаджае. Баян і музыка пастаянна застаюцца для яго працай, хобі, жыццём. Бо якая ж песня без баяна.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

4 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

4 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

4 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

4 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

4 часа ago