У госці з падарункам

Главное

IMG_3642 (Small)Дзень пажылых людзей, безумоўна, не святкаванне Новага года, Дня жанчын і, скажам, прафесійных свят. Але нездарма гэты дзень унесены ў каляндар дзяржаўных знамянальных дат нашай краіны, бо гэта ўсенацыянальная падстава чарговы раз узгадаць пра тых, каму патрэбна падтрымка і ўвага. Асабліва тых, хто па волі розных абставін аказаўся ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Напярэдадні Дня пажылых людзей у аддзяленне кругласутачнага знаходжання адзінокіх састарэлых і інвалідаў у Барунах завітаў разам з дырэктарам ТЦСАН Вольгай Вялічка і рэдактар раённай газеты Казімір Пятушка. Ён павіншаваў яго падапечных са знамянальнай датай і ад імя калектыву рэдакцыі “Браслаўская звязда” падарыў аддзяленню шырокафарматны тэлевізар “Віцязь”.

Тэкст і фота Алены Пятушка.